Мінск 22:09

9 верасня Белгідрамет прагназуе пацяпленне да 30 градусаў

Ілюстрацыя: "Позірк"

6 верасня, Позірк. Вяртанне летняга надвор’я прагназуе Белгідрамет.

Згодна з прагнозам сіноптыкаў, 7 і 8 верасня, у адрозненне ад папярэдніх дзён, у асноўным без ападкаў. Ноччу халаднавата: 7 верасня — ад 5 да 11 градусаў вышэй за нуль, 8-га — ад 1 да 12, днём — адпаведна ад 16 да 22 і ад 18 да 26.

9 верасня ноччу ад 5 да 15, днём ад 22 па паўночным усходзе да 30 па паўднёвым захадзе.

Год таму ў гэты дзень паветра прагрэлася да 25,5 градуса (у Гомелі). 8 верасня было 25,2 (у Жыткавічах і Лельчыцах), 7-га — 27,8 (у Гродне).

Верасні апошніх трох гадоў сталі найцяплейшымі ў Беларусі за перыяд пасля 1945 года.

Жнівень 2026 года ў Беларусі быў на 0,4 градуса цяплей за кліматычную норму (18,4 градуса супраць 18). Мінімальная тэмпература склала 2,6 градуса (26 жніўня на метэастанцыі Палеская ў Лунінецкім раёне), максімальная — 40,3 (6 жніўня ў Мазыры), што стала новым гістарычным рэкордам месяца.

Падзяліцца: