Міністр адукацыі апраўдвае надгляд у школах: 1 верасня дзеці спрабавалі пранесці нажы

4 верасня, Позірк. У школах гаворка не ідзе пра “татальны надгляд” вучняў на ўваходзе, заявіў дзяржСМІ міністр адукацыі Андрэй Іванец, каментуючы адпаведныя новаўвядзенні.
На яго думку, бацькі павінны перад выхадам дзіцяці ў школу пераканацца, што ў яго сумцы няма нажа або іншых забароненых прадметаў.
“Ужо 1 верасня тая праца, якую мы правялі сумесна з МУС, паказала, што, на жаль, у нас <…> былі выяўленыя дзеці, якія спрабавалі пранесці ў школу нажы“, — сказаў чыноўнік.
27 жніўня са спасылкай на начальніка Дэпартамента аховы МУС Аляксандра Шэпелева паведамлялася, што яго прадстаўнікі змогуць праводзіць надгляд навучэнцаў у прысутнасці педагагічнага работніка (згодна з пастановай урада ад 19 чэрвеня 2026 года № 307 “Аб ажыццяўленні ахоўнай дзейнасці“). Раней патрабавалася прысутнасць законнага прадстаўніка дзіцяці.
Намеснік міністра адукацыі Уладзімір Далжанкоў паведаміў, што да пачатку навучальнага года недахопы ліквідаваныя ў 2 тыс. школ.
Гаворачы аб бяспецы навучэнцаў, намеснік міністра адзначыў, што ўсе ўстановы адукацыі абсталяваныя трывожнымі кнопкамі, “досыць вялікая колькасць“ — сістэмамі відэаназірання.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

