Прыватная кампанія атрымала ад мінскага энергапрадпрыемства больш за 200 тыс. рублёў за “арэнду” супрацоўнікаў, якія не з’яўляліся на аб’ектах — КДК

31 жніўня, Позірк. Факты фіктыўнага аказання паслуг аўтстафінгу (“арэнды” супрацоўнікаў), за якія дзяржаўнае прадпрыемства выплаціла больш за 200 тыс. рублёў, выявіў Камітэт дзяржаўнага кантролю.
Паводле інфармацыі прэс-службы ведамства, сталічнае прадпрыемства энергетычнай сферы “прыцягнула на падставе дагавораў аўтстафінгу работнікаў прыватнай арганізацыі, якія павінны былі выконваць будаўнічыя работы на аб’ектах беларускай энергасістэмы”.
“Разам з тым, у многіх выпадках работнікі фактычна не з’яўляліся на аб’ектах, — гаворыцца ў паведамленні. — Пры гэтым кіраўнік прыватнай арганізацыі, якая прадастаўляла паводле дагавораў аўтстафінгу гэтых работнікаў, уключаў у акты аказання паслуг ілжывыя звесткі пра адпрацаваны імі час. У выніку дзяржпрадпрыемства неабгрунтавана аплаціла больш за 200 тыс. рублёў”.
Апытанне некаторых работнікаў паказала, што яны “нават не былі ў тых гарадах, дзе месціліся будаўнічыя аб’екты”. Таксама былі выяўленыя выпадкі, “калі адзін і той жа наняты спецыяліст адначасова ўключаўся ў акты аказання паслуг за адзін і той жа перыяд, але на розных аб’ектах і ў розных гарадах”.
У дачыненні да ўласніка прыватнай кампаніі распачатая крымінальная справа. “Неабгрунтавана атрыманыя грашовыя сродкі” вернутыя дзяржпрадпрыемству, паведаміў КДК.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 36 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла ў 4,4 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ ліпені працэнтныя стаўкі па крэдытах знізіліся да 10,15% — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 31 жніўня — 4 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Навіны Германіі, Эканоміка


