Мінск 16:46

Долар, еўра і расійскі рубель падаражэлі на апошніх біржавых таргах тыдня

28 жніўня, Позірк. Амерыканская, адзіная еўрапейская, а таксама расійская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 28 жніўня 2026 года.

Каціроўка долара вырасла да 3,0396 рубля (+0,18%; +0,0055), еўра — да 3,5305 (+0,07%; +0,0026), расійскі рубель — 3,5623 за 100 (+0,02%; +0,0006).

Юань патаннеў да 4,5321 за 10 (-0,09%; -0,0039).

На бягучым працоўным тыдні (24–28 жніўня) курс долара вырас на 2,15% (з 2,9756 да 3,0396 рубля), юаня — на 2,07% (з 4,44 да 4,5321 за 10), еўра — на 1,64% (з 3,4734 да 3,5305); расійскага рубля знізіўся на 1,04% (з 3,5996 да 3,5623 за 100).

У студзені — ліпені 2026 года афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 0,37% (з 2,9027 да 2,9133 рубля). Як паказаў праведзены “Позіркам“ аналіз, гэта сёмае месца пасля Украіны — 5,44% (з 42,3878 да 44,6916 грыўны), Малдовы — на 4,38% (з 16,7925 да 17,5280 лея), Латвіі, Літвы, Эстоніі — 2,30% (з 0,8511 да 0,8707 еўра) і Расіі — 2,08% (з 78,2267 да 79,8573 рубля).

Менш, чым у Беларусі, долар падаражэў у Кыргызстане — на 0,04% (з 87,4177 да 87,45 сома) і Таджыкістане — на 0,01% (з 9,2513 да 9,2525 сома).

Кошт амерыканскай валюты знізіўся ва Узбекістане — на 0,16% (з 12.025,33 да 12.006,39 сума), Грузіі — на 2,54% (з 2,6951 да 2,6266 лары), Арменіі — на 3,98% (з 381,36 да 366,20 драма) і Казахстане — на 5,56% (з 502,57 да 474,63 тэнге) 

Падзяліцца: