За першую дэкаду жніўня суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 530 спробаў парушэння мігрантамі мяжы з боку Беларусі

12 жніўня, Позірк. 531 спробу незаконнага перасячэння мяжы мігрантамі, якія прыбылі ў Беларусь, зафіксавалі за першую дэкаду жніўня 2026 года суседнія краіны Еўрасаюза, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз масіву аператыўных даных іх пагранічных службаў.
Латвія зарэгістравала 460 спробаў (доля — 86,6%), Літва — 42 (7,9%), Польшча — 29 (5,5%).
З пачатку 2026 года суседнія краіны ЕС зафіксавалі 10.961 спробу незаконнага пераходу на іх тэрыторыю з Беларусі — у 2,7 раза менш, чым за той жа леташні перыяд (29.292). Гэта адбылося за кошт зніжэння ў 55 разоў актыўнасці на польскім напрамку (364 спробы супраць 20.009). На латвійскім яна ўзрасла на 14,8% (9.520 супраць 8.294), на літоўскім — на 8,9% (1.077 супраць 989).
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды нібыта паклікалі.
Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”
Гл. таксама:
Латвійскія памежнікі знайшлі падземны тунэль на мяжы з Беларуссю
Літоўскія памежнікі знайшлі трэці за два тыдні падземны тунэль, які вядзе з тэрыторыі Беларусі

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду жніўня суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 530 спробаў парушэння мігрантамі мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з дыпламатамі вызваленне палітвязняў, падтрымку незалежных СМІМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка

