Жыхар Кобрынскага раёна памёр ад перадазіроўкі алкаголю — экспертыза паказала 7,2 праміле

7 жніўня, Позірк. “Смяротны зыход у выніку цяжкага алкагольнага атручвання” зафіксаваны ў Кобрынскім раёне (Брэсцкая вобласць), паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз (ДКСЭ).
Адзначаецца, што цела мужчыны 1977 года нараджэння знайшла яго маці, яна выклікала медыкаў. Брыгада хуткай дапамогі, якая прыбыла, канстатавала смерць.
“Паводле заключэння эксперта, смерць мужчыны наступіла ад вострага атручвання этылавым спіртам, — гаворыцца ў паведамленні. — Яго канцэнтрацыя ў крыві склала 7,2 праміле. У пераводзе на моцныя алкагольныя напоі гэта не менш за 1,0–1,4 літра гарэлкі, выпітыя за адносна невялікі прамежак часу”.
Паводле даных ДКСЭ, канцэнтрацыя этылавага спірту ў крыві ўдвая перавысіла смяротны парог.
Гл. таксама:
Тры чалавекі памерлі ў Быхаве — следства мяркуе атручэнне сурагатным алкаголем
Мужчына і дзве жанчыны памерлі ў Буда-Кашалёўскім раёне ад атручвання сурагатным алкаголем
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6–7 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВайскова-палітычнае кіраўніцтва Беларусі будзе прыцягнута да адказнасці за саўдзел у расійскай агрэсіі — Латушка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь пяты месяц запар з'яўляецца аўтсайдарам у ЕАЭС па дынаміцы прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ ліпені Літва надала статус уцекача 12 грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



