Тры чалавекі памерлі ў Быхаве — следства мяркуе атручэнне сурагатным алкаголем

7 жніўня, Позірк. Аб выяўленні 6 жніўня ў адной з кватэр у Быхаве (Магілёўская вобласць) целаў 58-гадовай жанчыны і двух мужчын, 59 і 60 гадоў, паведамляе Следчы камітэт.
“Знешніх прыкмет гвалтоўнай смерці”, паводле звестак ведамства, на целах не выяўлена.
Для высвятлення прычын смерці прызначаныя экспертызы, гаворыцца ў паведамленні.
“Следчымі адпрацоўваюцца некалькі версій таго, што здарылася, сярод якіх асноўнымі з’яўляюцца атручэнне этыленгліколем альбо сурагатамі алкаголю”, — адзначае СК.
Пра смерць трох чалавек у Лагойску (Мінская вобласць) ведамства паведамляла 26 ліпеня. Адзначалася, што ў адным з жылых дамоў былі выяўленыя без прыкмет жыцця целы 44-гадовага мужчыны і дзвюх жанчын (40 і 42 гадоў). Яшчэ адзін пацярпелы — 54-гадовы муж адной з загінулых — быў “экстрана шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне з прыкметамі вострага атручвання”.
Паведамлялася, што напярэдадні “кампанія з дзевяці чалавек праводзіла час за сумесным ужываннем алкаголю”.
27 траўня тры чалавекі памерлі ў Буда-Кашалёўскім раёне (Гомельская вобласць) ад атручвання сурагатным алкаголем, паведамляў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.
19 сакавіка СК адзначаў, што з пачатку года ў Мінскай вобласці пачасціліся выпадкі атручвання алкагольнымі сурагатамі, у выніку “хвалі атручванняў тэхнічнымі вадкасцямі” загінулі чатыры чалавекі.
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВайскова-палітычнае кіраўніцтва Беларусі будзе прыцягнута да адказнасці за саўдзел у расійскай агрэсіі — Латушка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь пяты месяц запар з'яўляецца аўтсайдарам у ЕАЭС па дынаміцы прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ ліпені Літва надала статус уцекача 12 грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка


