14-гадовы школьнік абстраляў з пнеўматычнага пісталета кіёск у Лідзе

7 жніўня, Позірк. УУС Гродзенскага аблвыканкама адсправаздачылася ў сваім тэлеграм-канале аб устанаўленні асобы грамадзяніна, які “з пнеўматыкі пашкодзіў кіёск”.
“У Лідзе 14-гадовы падлетак з пнеўматычнага пісталета пашкодзіў ралет і шкло кіёска. Сямікласнік адной са школ райцэнтра ўзяў без дазволу бацькі яго пнеўматычны пісталет. Гуляючы ўвечары разам з сябрамі ў раёне вуліцы Варшаўская, юнак вырашыў паказаць таварышам сваю ўдаласць і здзейсніў стрэл у бок гандлёвай кропкі. Магутнасці было дастаткова, каб пашкодзіць маёмасць, шкода склала больш за тысячу рублёў. Уладальнік аб’екта паведаміў аб тым, што здарылася, у міліцыю”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што праз некалькі дзён супрацоўнік Лідскага РАУС, “які знаходзіўся на выходным дні, звярнуў увагу на кампанію хлопцаў каля гарадскога парку”.
“У нейкі момант адзін з падлеткаў дастаў пісталет і ўчыніў стрэл у паветра”, — паведамляе УУС.
Пасля гэтага стралок быў затрыманы. “У далейшым супрацоўнікі крымінальнага вышуку райаддзела ўстанавілі, што менавіта гэты ж хлопец абстраляў кіёск. Яго хуліганскім дзеянням дадзеная прававая ацэнка”, — адзначылі ў міліцыі.
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаНа кожнага жыхара Беларусі за год прыпадае больш за 500 кг цвёрдых адкідаў — спецыялістМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 11,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа дзесяць месяцаў 2026 года цяплічных памідораў вырашчана больш, агуркоў — менш, чым за той жа леташні перыяд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства



