Мінск 20:24

Беларускаму актывісту Аляксею Францкевічу, які пражывае ва Украіне, на 10 гадоў забаронены ўезд у Польшчу

Фота: старонка Аляксея Францкевіча ў "Фэйсбуку"

7 жніўня, Позірк. Заснавальнік дабрачыннага фонду “Вольная Беларусь”, кіраўнік грамадскага саюза “Білоруська спільнота України” (“Беларуская супольнасць Украіны”) Аляксей Францкевіч паведаміў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”, што яму на 10 гадоў забаронены ўезд у Польшчу.

Перад гэтым, як напісаў актывіст у сацсетцы, яго не ўпусцілі ў Польшчу. Прычыну, паводле яго слоў, польскія памежнікі не паведамілі. “Чакаю тлумачэнняў”, — адзначыў ён.

На пытанні ў каментарыях пра прычыну, Францкевіч пазней адказаў: “Непажаданая асоба”.

Францкевіч пражывае ва Украіне. Фонд “Вольная Беларусь”, які ён узначальвае, называе сваімі мэтамі абарону правоў беларусаў ва Украіне, дапамогу Украіне ў супрацьстаянні расійскай агрэсіі.

Гл. таксама:

На патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінулі 34 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)

Падзяліцца: