Беларусь працягвае нарошчваць пастаўкі ў Расію бензіну і дызпаліва

5 жніўня, Позірк. Пастаўкі бензіну і дызельнага паліва з Беларусі ў Расію ў ліпені 2026 года дасягнулі новага месячнага рэкорду, паведамляе інфармагенцтва Reuters са спасылкай на свае разлікі і звесткі дзвюх крыніц у паліўнай галіне.
Як адзначаецца, гэта адбылося на фоне “дэфіцыту паліва, выкліканага незапланаванымі прыпыненнямі расійскіх нафтаперапрацоўчых заводаў пасля некалькіх месяцаў бесперапынных удараў украінскіх беспілотнікаў”.
Паводле даных агенцтва, у пачатку ліпеня здабыча бензіну ў Расіі ўпала да ўзроўню, які складае толькі каля 65% ад сярэдняга сезоннага спажывання, вытворчасць дызельнага паліва знізілася прыкладна да ўзроўню ўнутранага попыту.
Паводле інфармацыі крыніц, аб’ёмы паставак бензіну з Беларусі ў РФ па чыгунцы ў мінулым месяцы выраслі на 13% у параўнанні з чэрвенем і склалі 212 тыс. тон, пастаўкі дызельнага паліва падвоіліся да 162 тыс. т, авіяцыйнага паліва — каля 13,1 тыс. т.
У цэлым аб’ёмы чыгуначных перавозак бензіну з Беларусі ў Расію за першыя сем месяцаў года выраслі ў 25 разоў у параўнанні з аналагічным перыядам 2025-га і склалі амаль 665 тыс. т, пастаўкі дызпаліва павялічыліся амаль у 7 разоў, да 418 тыс. т.
Па выніках першай паловы 2026 года Беларусь адправіла ў РФ больш за 453 тыс. т бензіну, што амаль у 20 разоў больш, чым за аналагічны леташні перыяд, паведаміла 9 ліпеня ўкраінскае выданне “Апостраф” са спасылкай на інфармацыю агенцтва Reuters.
Паводле тых жа звестак, экспарт беларускага дызельнага паліва ў РФ за першыя шэсць месяцаў вырас амаль у пяць разоў — да 256 тыс. тон.
Цягам апошніх тыдняў Украіна амаль штодня наносіць удары па расійскіх аб’ектах перапрацоўкі нафты і захоўвання нафтапрадуктаў, што прывяло да дэфіцыту паліва ў РФ. У многіх гарадах Расіі людзі гадзінамі стаяць у чэргах, каб заправіць машыны.
19 чэрвеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў Аляксандра Лукашэнку спыніць пастаўку нафтапрадуктаў расийскаму войску. На наступны дзень у звароце да суайчыннікаў ён заявіў, што толькі за студзень — травень пастаўкі бензіну з Беларусі ў Расію выраслі ў 13 разоў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, а дызельнага паліва — у тры разы.
8 ліпеня ўрад Расіі прыняў пастанову, згодна з якой устаноўленая ў канцы студзеня і дзеючая па 31 ліпеня часовая забарона на экспарт дызельнага паліва, суднавага паліва і газойляў для асоб, якія не вырабляюць паліва, балы распаўсюджаная і на яго вытворцаў.
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗапасы бензіну ў гандлі за год зменшыліся, вырасла колькасць патрыманых аўтамабіляў і мінеральных угнаенняў — звесткі БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



