Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь амаль 900 кг “паляўнічых трафеяў” — рагоў аленя і лася

Фота: Рассельгаснагляд
5 жніўня, Позірк. Аб спыненні ўвозу з Беларусі 867 кг рагоў аленя і лася паведаміла Федэральная служба РФ па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).
Адзначаецца, што супрацоўнік ведамства правёў ветэрынарны кантроль “паляўнічых трафеяў” на расійска-беларускай мяжы ў вёсцы Лабок Себежскага раёна Пскоўскай вобласці.
Было ўстаноўлена, што на груз адсутнічалі ветэрынарныя суправаджальныя дакументы, якія пацвярджаюць бяспеку прадукцыі, яе паходжанне, правядзенне неабходных апрацовак, а таксама “дабранадзейнасць мясцовасці па заразных хваробах жывёл”.
У сувязі з гэтым, як заяўлена, “перамяшчэнне паляўнічых трафеяў па мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза забаронена”.
Па выніках праверкі аформлены акт аб вяртанні грузу.
Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+

Эканоміка
Стужка навін
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗапасы бензіну ў гандлі за год зменшыліся, вырасла колькасць патрыманых аўтамабіляў і мінеральных угнаенняў — звесткі БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка


