be
Arrow
Мінск 13:39

Сілавікі шукаюць звесткі аб патэнцыйных удзельніках канферэнцыі “Новая Беларусь” — праваабаронцы

5 жніўня, Позірк. Беларускія сілавікі спрабуюць шукаць звесткі аб патэнцыйных удзельніках канферэнцыі “Новая Беларусь”, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.

З невядомых акаўнтах у месенджэрах, як паведамляецца, пішуць беларусам і распытваюць, ці плануе чалавек удзельнічаць у мерапрыемства і як да яго рыхтуецца.

Адзін з такіх зацікаўленых прадставіўся “Сяргеем з Мінска”.

Штогадовая, ужо пятая, канферэнцыя “Новая Беларусь“ пачнецца ў Варшаве (Польшча) 7 жніўня з шэрагу сайд-івэнтаў. Асноўная праграма запланаваная на 8–9 жніўня, у гэтыя дні плануецца абмеркаванне будучыні краіны, прэзентацыя праэктаў і ініцыятыў. Чакаецца ўдзел дэмлідара Святланы Ціханоўскай, іншых палітыкаў і актывістаў.

Як правіла, праводзіцца ў перыяд гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

На першай канферэнцыі “Новая Беларусь”, якая адбылася ў 2022-м ў Вільнюсе, Ціханоўская абвясціла пра стварэнне Аб’яднанага пераходнага кабінета, прызначыла яго прадстаўнікоў.

На другім форуме ў 2023 годзе ў Варшаве палітык зрабіла пэўныя кадравыя змены ў АПК, прадэкларавала імкненне дэмсіл дамагчыся ўступлення Беларусі ў Еўрасаюз.

Падчас трэцяй канферэнцыі ў 2024-м ў Вільнюсе сярод іншага была падпісаная “Платформа 2025” — сумесная стратэгія дзеянняў дэмсіл на год.

У 2025 годзе ў Міністэрства замежных спраў Беларусі напярэдадні канферэнцыі быў выкліканы часовы павераны ў справах Польшчы, якому “ўручаная адпаведная нота“ ў сувязі з планаваным мерапрыемствам і вулічнай акцыяй.

Сілавікі неаднаразова пагражалі ўдзельнікам ралітычных акцый за мяжой, супраць іх распачынаўся крымінальны пераслед.

Падзяліцца: