Мінск 11:20

У ДТЗ у Магілёўскай вобласці загінуў вадзіцель мотаблока

5 жніўня, Позірк. Дарожна-транспартнае здарэнне са смяротным зыходам адбылося ўвечары 4 жніўня на 29-м кіламетры аўтадарогі Р-123 “Мостак — Дрыбін — Горкі”.

Як паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама, 52-гадовы вадзіцель Audi, паводле папярэдняй інфармацыі, не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з мотаблокам, які рухаўся ў спадарожным напрамку.

60-гадовы ўладальнік мотаблока ад атрыманых траўм памёр на месцы.

Міліцыя праводзіць праверку, “абставіны і прычыны здарэння высвятляюцца”.

Падзяліцца: