Мінск 01:49

1 жніўня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня 90-гадовай даўніны, Гідрамет папярэджвае аб працягу спякоты, моцных ліўнях і градзе (абноўлена)

Ілюстрацыя: "Позірк"

дададзеныя выніковыя звесткі, інфармацыя пра лакальныя тэмпературныя рэкорды, прагноз на наступныя дні

2 жніўня, Позірк. Тэмпературны рэкорд дня 90-гадовай даўніны перакрыты ў Беларусі 1 жніўня, сведчыць праведзены Позіркам параўнальны аналіз аператыўных і архіўных даных Белгідрамета.

У Брэсце паветра прагрэлася да 36,3 градуса. Ранейшы экстрэмум быў зафіксаваны 1 жніўня 1936 года ў Васілевічах — 35,2 градуса. У самім Брэсце абноўлены лакальны максімум, які трымаўся 32 гады (35 градусаў).

Агулам перапісана 11 і паўтораны адзін рэкорд цяпла: 5 — у Брэсцкай вобласці, 4 — у Гомельскай, па 1 — у Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай.

У Жыткавічах перакрыты экстрэмум 1938 года — 35,1 супраць 33,6.

2 жніўня Белгідрамет прагназуе да 37 градусаў, 3-га — да 33, 4-га — зноў да 37.

Згодна з матэматычнымі мадэлямі, 5 і 6 жніўня экстрэмальныя тэмпературы захаваюцца.

На працягу 47 гадзін Белгідрамет выпусціў тры “чырвоныя” штармавыя папярэджанні аб спякоце: 30 ліпеня ў 14:00, 31 ліпеня ў 09:24 і 1 жніўня ў 13:02.

Пры гэтым у ноч на 4 жніўня на поўначы тэмпература можа апусціцца да 8 градусаў.

Абсалютны тэмпературны рэкорд быў зафіксаваны сёлета 29 чэрвеня ў Пінску — 40,4 градуса.

Акрамя спёкі Белгідрамет папярэджваў аб іншых небяспечных метэаз’явах 1 і 2 жніўня: навальніцах, моцных ліўнях, градзе, шквалістым узмацненні ветру парывамі 15-20 м/с, у асобных раёнах да 24 м/с.

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: