Рыжанкоў прыняў даверчыя граматы паверанага ў справах Вялікабрытаніі

31 ліпеня, Позірк. Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў прыняў 31 ліпеня даверчыя граматы паверанага ў справах Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі Уільяма Лангхёрста, паведаміла прэс-служба МЗС.
Сцвярджаецца, што “бакі абмеркавалі бягучы стан і перспектывы беларуска-брытанскага супрацоўніцтва”, а сустрэча дыпламатаў “прайшла ў атмасферы даверу і ўзаемаразумення”.
Амбасадар Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Жаклін Перкінс завяршыла дыпламатычную місію ў Беларусі ў жніўні 2024 года.
Лангхёрст стаў другім дыпламатам з краін Заходняй Еўропы, акрэдытаваным у Беларусі ў якасці пастаяннага (не часовага) паверанага ў справах. Першай з’яўляецца павераная ў справах Германіі ў Беларусі Катрын аўс дэм Зіпен, якая ўручыла даверчыя граматы Рыжанкову летась 19 лістапада.
21 ліпеня дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская з пажаданнем “сіл і рашучасці” павіншавала Эндзі Бёрнема з уступленнем на пасаду прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі.
“Лідарства Вялікабрытаніі мае вялікае значэнне ў гэты вырашальны для Еўропы момант. Разлічваю на працяг нашага цеснага супрацоўніцтва з Вялікабрытаніяй дзеля свабоднай Беларусі”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Пад санкцыямі Вялікабрытаніі знаходзіцца мноства фізічных і юрыдычных асоб Беларусі, таксама ўведзеныя абмежаванні на шэраг гандлёвых і іншых аперацый паміж краінамі.
Са свайго боку, Мінск залічвае Злучанае Каралеўства да спісу “недружалюбных” дзяржаў.
Даведка “Позірку”:
Пастаянны павераны ў справах акрэдытуецца пры Міністэрстве замежных спраў дзяржавы, якая прымае. Свае даверчыя граматы, падпісаныя міністрам замежных спраў акрэдытуючай дзяржавы, ён уручае міністру замежных спраў дзяржавы знаходжання, у адрозненне ад амбасадара або пасланца, у якога граматы падпісаныя кіраўніком акрэдытуючай дзяржавы і ўручаюцца кіраўніку дзяржавы знаходжання. Да прызначэння павераных у справах часам звяртаюцца ў палітычна чуллівых сітуацыях, напрыклад, калі існуюць праблемы ў міждзяржаўных стасунках і пажадана пазбегнуць неабходнасці афіцыйных сустрэч з кіраўніком дзяржавы, каб гэта не ўспрымалася як нейкая падтрымка яму.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаУ 5 разоў зменшылася з лютага колькасць вакансій для замежнікаў — звесткі дзяржслужбы занятасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД амаль дасягнула 4,3 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства


