Грузінская паліцыя склала пратакол на беларускага праваабаронцу Рамана Кісляка, які вымушана жыве ў Тбілісі без дакументаў

17 ліпеня, Позірк. Супрацоўнікі Памежнай паліцыі МУС Грузіі 16 ліпеня прыйшлі дахаты да беларускага праваабаронцы Рамана Кісляка, які жыве ў Тбілісі, і склалі пратакол за нелегальнае знаходжанне ў краіне.
Як паведаміў “Позірку” Кісляк, паліцыя шукала людзей, якія нелегальна знаходзяцца на тэрыторыі краіны: “Сказалі: мы зараз праверым. Калі загадаюць вас даставіць, мы надзенем на вас кайданкі і адвязем у Дэпартамент міграцыі [МУС]. Яны былі ўзброеныя, з пісталетамі. Патэлефанавалі ў дэпартамент і вырашылі, каб я сам з’явіўся 21 ліпеня”.
Тэрмін дзеяння беларускага пашпарта Кісляка скончыўся ў лютым 2024 года, яго немагчыма памяняць у амбасадзе Беларусі ў Тбілісі ў сувязі з дыскрымінацыйным “пашпартным” указам Аляксандра Лукашэнкі ад 4 верасня 2023 года. Часовае пасведчанне асобы ад мясцовых уладаў таксама састарэла, новае праваабаронцу не далі, але ў дачыненні да яго дзейнічаюць часовыя меры бяспекі паводле рашэння Камітэта ААН па правах чалавека, які разглядае яго скаргу на адмову грузінскіх уладаў у прытулку.
Паводле слоў праваабаронцы, пасля візіту Памежнай паліцыі ён накіраваў скаргу на дзеянні Дэпартамента міграцыі, бо лічыць, што той шмат месяцаў, з кастрычніка 2025 года, ігнаруе ягоныя звароты наконт легалізацыі.
21 ліпеня ён плануе наведаць дэпартамент, але не выключае свайго затрымання там: “Думаю, рызыка заўсёды ёсць, але, спадзяюся, яна мінімальная, бо ў мяне ёсць часовыя меры абароны Камітэта ААН па правах чалавека”.
Сёлета ў сакавіку улады Грузіі паўторна дэ-факта адмовілі Кісляку ў прытулку. Тады ён паведаміў “Позірку”, што не мае ніякага статусу: ні просьбіта прытулку, ні “ў працэдуры дэпартацыі”.
“У мяне заблакаваныя банкаўскія карты. Я не магу пайсці ў турму наведаць беларусаў. Мне перашкаджалі ўжо, бо я не маю дзейнага дакумента”, — апісваў сваю сітуацыю праваабаронца.
Грузія стала адной з краін, куды эмігравалі беларусы, ратуючыся ад палітычнага пераследу на радзіме пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Урад кіруючай партыі “Грузінская мара” прарасійскага алігарха Бідзіны (Барыса) Іванішвілі адхіляе ўсе іх хадайніцтвы аб наданні прытулку.
Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”
Гл. таксама:
Праваабаронца Раман Кісляк абскардзіў паўторную адмову на наданне прытулку ў Грузіі
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаКДБ скасоўвае пастанову аб выездзе грамадзян, якія знаходзяцца на прафулікуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3–5 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаБеларусь і Егіпет абмеркавалі аднаўленне супрацоўніцтва з прадпрыемствамі ваеннай прамысловасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Гродзенскім раёне кіраўнік сельгасарганізацыі абвінавачваецца ў атрыманні хабару на суму больш за 45 тыс. рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

