Грамадзянка Беларусі вызваленая з цэнтра анлайн-махлярства ў М’янме
8 ліпеня, Позірк. Грамадзянка Беларусі вызваленая з цэнтра анлайн-махлярства ў М’янме і пераведзеная ў міграцыйны цэнтр горада Мьявадзі, паведамляе ТАСС са спасылкай на таксама вызваленую расіянку Ганну Л.
Грамадзянка РФ была вызваленая 6 чэрвеня з ашуканскага кол-цэнтра на тэрыторыі М’янмы пры садзейнічанні расійскіх дыппрадстаўніцтваў у Бангкоку і Янгоне, МУС Расіі, праваахоўных органаў М’янмы і Тайланда. Пакінула М’янму 7 ліпеня, калі яе перадалі расійскім дыпламатам на тэрыторыю Тайланда.
Ганна Л. паведаміла, што цяпер у міграцыйным цэнтры ў Мьявади знаходзіцца каля 50 чалавек, якія чакаюць дэпартацыі, у тым ліку дзяўчына з Беларусі, якая звязваецца з амбасадай сваёй краіны ў В’етнаме. Яе імя не называецца.
У кастрычніку 2025 года ў М’янме знікла 27-гадовая беларуска Вера Краўцова, якая, паводле паведамленняў прадстаўнікоў Міністэрства замежных спраў, першапачаткова добраахвотна выехала ў Тайланд. Пазней расійскія СМІ паведамілі, што бацькі дзяўчыны атрымалі ліст аб тым, што яна памерла ў М’янме ад сардэчнага прыступу і была крэміраваная ў вёсцы Пхлу.
Аляксандр Лукашэнка наведваў М’янму, дзе кіруе хунта, у канцы лістапада 2025 года і на пачатку ліпеня 2026-га. Ці абмяркоўваліся падчас візітаў названыя выпадкі, невядома.


- ГрамадстваУ рамках справы 19 кур'ераў, затрыманых у Мінскай вобласці, вядома больш за сотню эпізодаў махлярства — СКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ РНПЦ псіхічнага здароўя чарга на шпіталізацыю пацыентаў з гульнявой залежнасцю — псіхолагМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ 2025–2026 гадах на 19 чалавек было накладзена абмежаванне на наведванне гульнявых пляцовак — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ верасні Літва надала статус уцекача 11 грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваЖыхары Беларусі сталі менш наведваць кінатэатры і цыркі — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры кварталы 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася на 2,7 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства

