Пазіцыю ЗША па беларускім каліі не варта ўспрымаць як інструкцыю для Польшчы, Літвы ці Украіны — Ціханоўская

7 ліпеня, Позірк. Пазіцыю ЗША па пытанні беларускіх калійных угнаенняў “не варта ўспрымаць як інструкцыю для Польшчы, Літвы ці Украіны”, гэтыя краіны “маюць уласныя інтарэсы ў сферы бяспекі”, заявіла ў інтэрв’ю LRT дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
Такім чынам палітык пракаментавала накіраваны Вашынгтонам зварот да гэтых дзяржаў з заклікам дазволіць транзіт беларускага калію праз сваю тэрыторыю.
Паводле слоў Ціханоўскай, гэтыя тры краіны “лепш, чым хто іншы, разумеюць, што азначае жыць побач з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, адчуваючы наступствы ваеннай машыны, запушчанай Расіяй”.
Любыя дыскусіі пра скасаванне санкцый у дачыненні да калійных угнаенняў, лічыць дэмлідар, “павмнны быць звязаныя з канкрэтнымі ўмовамі: вызваленне ўсіх палітвязняў, спыненне рэпрэсій, падтрымкі расійскай агрэсіі, гібрыдных нападаў (такіх, як адпраўка мігрантаў праз мяжу або выкарыстанне паветраных шароў), а таксама магчымасць ажыццяўлення зменаў унутры самой Беларусі”.
“Месяц таму я была ў Кіеве, і падчас нашай двухбаковай сустрэчы прэзідэнт Уладзімір Зяленскі сказаў, што не мае намеру дазваляць транзіт калійных угнаенняў праз Украіну, — працягнула Ціханоўская, — Я б прапанавала іншым краінам таксама праявіць салідарнасць з Украінай. У адваротным выпадку змякчэнне санкцый толькі ўзмоцніць рэжым і будзе садзейнічаць расійскай ваеннай машыне”.
“Так, я разумею, што краіны маюць уласныя адчувальныя пытанні, але лічу, што суседнія з Беларуссю дзяржавы разумеюць пагрозы, якія гэтае рашэнне (аслабленне санкцый. — “Позірк”.) створыць у будучым. Я ўпэўненая, што ніхто не можа верыць ніякім абяцанням, якія дае Аляксандр Лукашэнка, бо ён вельмі лёгка іх парушае”, — дадала яна.
Літоўскія афіцыйныя асобы рэгулярна абвяргаюць інфармацыю пра ціск з боку Вашынгтона ў пытанні аднаўлення транзіту беларускіх калійных угнаенняў.
Напрыклад, міністр транспарту гэтай балтыйскай дзяржавы Юрас Тамінскас заявіў 4 чэрвеня ў эфіры радыёстанцыі Žinių radijas, што “не атрымліваў ніякіх лістоў [з ЗША], таму, калі іншыя атрымлівалі лісты або адчувалі ціск, то яны і павінны выказацца”.
“Асабіста я не атрымліваў ні лістоў, ні дакументаў, ні званкоў, ані ў якой іншай форме ніякага ціску не адчуваў”, — прыводзіў яго словы партал Delfi. Чыноўнік заявіў, што “[санкцыі] дзейнічаюць”, пра іх зняцце “нават казаць не варта, гэта пустое марнаванне часу”.
Па выніках сустрэчы з амерыканскай дэлегацыяй 19 сакавіка ў Мінску Лукашэнка памілаваў 250 вязняў, з якіх 235 дазволена застацца на радзіме, а 15 было вывезена ў Літву (трое пасля накіраваліся ў Польшчу). У адказ адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа паабяцала зняць у Беларусі частку санкцый (з “Белінвестбанка”, Банка развіцця, Міністэрства фінансаў, “Беларуськалія”, Беларускай калійнай кампаніі).
Упраўленне па кантролі за замежнымі актывамі Міністэрства фінансаў ЗША (OFAC) 26 сакавіка афіцыйна зняло абмежаванні з “Беларуськалія” і Беларускай калійнай кампаніі (БКК).
Разам з тым аднавіць пастаўкі ўгнаенняў праз Клайпедскі порт у Літве па-ранейшаму немагчыма, бо ў дачыненні да згаданых кампаній дзейнічаюць санкцыі Еўрасаюза.
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ мемаратыўным ландшафце буйных беларускіх гарадоў дамінуюць помнікі ХХ стагоддзя — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала супрацоўніцтва з прэзідэнтам ПА АБСЕ, сустрэлася з украінскімі дэлегатаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка



