Лукашэнка запэўніў беларускіх вайскоўцаў, што “Арэшнік” і расійская ТЯЗ — “не хлам”

6 ліпеня, Позірк. Размяшчэнне ў Беларусі расійскага ўзбраення — ракетнага комплексу “Арэшнік” і тактычнай ядзернай зброі — стала “сур’ёзным фактарам стратэгічнага стрымлівання, здольным астудзіць самыя гарачыя галовы”, такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка 6 ліпеня ў Мінску на цырымоніі ўшаноўвання выпускнікоў вышэйшых вайсковых навучальных устаноў і вышэйшага афіцэрскага складу.
“Мы не бравіруем гэтымі пытаннямі. Не ўздымаем іх для таго, каб некага напалохаць. Але вы павінны разумець, што гэтая зброя — не хлам, які звезлі ў Беларусь. Вы лепш за мяне разумееце, для чаго прызначаная тая ці іншая зброя”, — цытуе спікера яго прэс-служба.
Заявіўшы пра баяздольнасць беларускай арміі, Лукашэнка адзначыў, што не бачыць падстаў “адпачываць на лаўрах”. Наадварот, паводле яго слоў, наперадзе “найвялікшы фронт працы”, які вымаляваўся “па выніках нядаўняй праверкі боегатоўнасці войскаў”.
У ноч на 24 траўня РФ нанесла маштабны ўдар па Кіеве і Кіеўскай вобласці з дапамогай беспілотнікаў, балістычных і крылатых ракет. Горад Белая Царква быў атакаваны “Арэшнікам”, загінула два чалавекі. Гэта быў трэці ўдар такой зброяй па Украіне.
Пасля агляду месцаў падзення блокаў “Арэшніка” эксперты прыйшлі да высновы, што гэта не такая разбуральная зброя, як пра яе кажа расійская прапаганда, адзначыла пасля ўкраінскае выданне Defense Express, што спецыялізуецца на пытаннях абароны.
У Крамлі сцвярджаюць, што ракета аснашчаная адмысловымі вальфрамавымі кінэтычнымі баявымі элементамі, здольнымі прабіваць заглыбленыя аб’екты і паражаць “сакрэтныя падземныя хованкі”. Менавіта гэтым РФ тлумачыць адсутнасць маштабных разбурэнняў на паверхні.
Паводле ацэнкі Defense Express, адзін удар “Арэшніка”, які нясе 36 блокаў, можна ўмоўна параўнаць з нападам 36 дронаў “Шахед” з узмоцненай баявой часткай, хоць характар паражэння ў іх істотна адрозніваецца.
Паводле папярэдніх даных украінскай экспертызы, тэхналагічная база асобных кампанентаў адносіцца да савецкіх распрацовак 1970–1980-х гадоў, паведамляў партал 24tv.ua. Таксама адзначалася, што ракета выявілася мадыфікацыяй замарожанага праекта “Рубеж”, была створаная з выкарыстаннем кампанентаў, вырабленых пераважна ў РФ і Беларусі ў 2014–2016 гадах, без сучасных заходніх мікрачыпаў.
Інфармагенцтва УНІАН са спасылкай на Інстытут вывучэння вайны і ўкраінскіх аналітыкаў паведамляла, што баявыя блокі прадстаўляюць сабой цяжкія чыгунныя даўбешкі (каля 50 кг кожная) без выбуховага рэчыва.
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 6 ліпеня — 30 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-прэзідэнт ПА АБСЕ: Мы не павінны забываць пра злачынны характар рэжыму ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка



