Долар, еўра і юань істотна падаражэлі на біржавых таргах 29 чэрвеня

29 чэрвеня, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама кітайская валюты істотна падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 29 чэрвеня.
Курс долара вырас да 2,9066 рубля (+0,72%; +0,0208), еўра — да 3,3072 (+1,03%; +0,0338), юаня — да 4,2675 за 10 (+0,91%; +0,0386).
Каціроўка расійскага рубля знізілася да 3,7386 за 100 (-0,15%; -0,0057).
На мінулым працоўным тыдні курс долара вырас на 3,46% (з 2,7892 да 2,8858 рубля), еўра — на 2,41% (з 3,1964 да 3,2734), юаня — на 2,95% (з 4,1078 да 4,2289 за 10 рублёў), расійскага рубля — знізіўся на 1,28% (з 3,7927 да 3,7443 за 100 рублёў).
Беларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР паводле зніжэння афіцыйнага курсу долара ЗША да нацыянальнай валюты па выніках пяці месяцаў 2026 года, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў.
За гэты перыяд афіцыйны курс долара ў Беларусі знізіўся на 4,93% (з 2,9027 да 2,7596 рубля). На першым месцы Расія — 9,21% (з 78,2267 да 71,0224 рубля), на трэцім — Арменія — 3,46% (з 381,36 да 368,18 драма). За імі ідуць Казахстан, дзе долар патаннеў на 3,31% (з 502,57 да 485,95 тэнге), Грузія — 0,96% (з 2,6951 да 2,6693 лары), Узбекістан — 0,23% (з 12.025,33 да 11.997,83 сума) і Таджыкістан — 0,05% (з 9,2513 да 9,24654 самані).
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 29 чэрвеня — 9 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



