У Пастаўскім раёне міліцыя страляла ў аўтамабіль з непаўналетнім бяспраўнікам за стырном

16 чэрвеня, Позірк. У Пастаўскім раёне (Віцебская вобласць) міліцыянеры выкарысталі зброю для спынення аўтамабіля, кіроўца якога не рэагаваў на іх патрабаванні, паведаміла 16 чэрвеня прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле інфармацыі ведамства, гэта адбылося на дарозе Р-27 (Браслаў — Паставы — Мядзел). Адзначаецца, што пераслед пачаўся пасля таго, як кіроўца аўтамабіля “Фіят” ніяк не адрэагаваў на сігнал на спыненне.
“Сваімі дзеяннямі ён ствараў рэальную пагрозу бяспецы іншых удзельнікаў дарожнага руху, інспектары прынялі рашэнне пра выкарыстанне табельнай зброі”, — гаворыцца ў паведамленні.
За рулём “Фіята” выявіўся 17-гадовы мясцовы жыхар, які не мае правоў кіроўцы. У салоне знаходзіўся яго нецвярозы аднагодак.
На кіроўцу складзена сем пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях, у тым ліку за непадпарадкаванне. Матэрыялы перададзеныя ў камісію па справах непаўналетніх.
“Аўтамабіль, які малады чалавек купіў без пераафармлення, змешчаны на ахоўную стаянку”, — падкрэсліла МУС.
26 траўня паведамлялася, што для спынення нецвярозага кіроўцы ў Маладзечанскім раёне (Мінская вобласць) супрацоўнікам ДАІ “давялося выкарыстаць зброю”.
За стырном выявіўся 48-гадовы мясцовы жыхар. Медыцынская праверка паказала, што ён п’яны (“1,4 праміле алкаголю ў выдыханым паветры”). Высветлілася, што раней мужчына быў пазбаўлены правоў кіроўцы “на падставе медыцынскіх паказанняў”.
16 траўня прэс-служба ведамства паведамляла, што ў Баранавіцкім раёне (Брэсцкая вобласць) супрацоўнікі ДАІ выкарысталі зброю, каб спыніць аўтамабіль “Вольва”, кіроўца якога небяспечна паводзіўся на дарозе. Выявілася, што ён быў п’яны.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваІнстытут генетыкі і цыталогіі вызначыў спектр мутацый, характэрных для беларусаў са спадчыннымі захворваннямі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў сельскагаспадарчая вытворчасць вырасла на 4,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаГрашовыя даходы насельніцтва за чатыры месяцы выраслі на 8% у гадавым вымярэнні — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаРознічны тавараабарот за пяць месяцаў павялічыўся на 7,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства



