Мінск 13:02

У студзені — траўні аб’ём грузаперавозак вырас на 1,1%

Ілюстрацыйнае фота: pixabay.com

16 чэрвеня, Позірк. Аб’ём грузаперавозак у студзені — траўні 2026 года вырас на 1,1% (тут і далей у гадавым вымярэнні), паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Цягам апошніх пяці месяцаў 2024 года назіралася запаволенне тэмпаў росту ў гэтым сегменце транспартнай галіны: па выніках студзеня — жніўня аб’ём вырас на 3,8%, студзеня — верасня — на 2,8%, студзеня — кастрычніка — на 2,3%, студзеня — лістапада — на 1,9%, студзеня — снежня — на 1,5%.

У 2025 годзе аб’ём грузаперавозак знізіўся на 2,6%: у студзені — на 1,6%, студзені — лютым і студзені — сакавіку — на 2,7%, студзені — красавіку — на 3%, студзені — траўні — на 3,4%, студзені — чэрвені — на 3,6%, студзені — ліпені — на 3,8%, студзені — жніўні — на 4%, студзені — верасні — на 3,8%, студзені — кастрычніку — на 3,1%, студзені — лістападзе — на 3%, па выніках года — на 2,6%.

У студзені 2026 года было зафіксавана зніжэнне на 0,5%, у студзені — лютым — на 0,9%, студзені — сакавіку — на 1,5%; студзені — красавіку зафіксаваны рост на 0,2%.

Пасажыраабарот транспарту (разлічваецца шляхам множання колькасці пасажыраў на адлегласць перавозак) за пяць месяцаў гэтага года вырас на 7,8% (у студзені — красавіку — 8,3%, студзені — сакавіку — 9,8%, студзені — лютым — 11,1%, студзені — 7,1%; па выніках 2025 года — на 7,1%, студзеня — лістапада — 6,9%, студзеня — кастрычніка — 6,6%, студзеня — верасня — 6,5%, студзеня — жніўня — 6,6%, студзеня — ліпеня — 6,5%, студзеня — чэрвеня — 6,7%, студзеня — траўня — 6,8%).

У Беларусі грузаабарот транспарту змяншаўся: у 2019 годзе — на 5,8%, у 2020-м — на 5,9%, у 2021-м — на 3,6%, у 2022-м — на 25,4%, у 2023-м — на 17,7%, у 2024-м — на 2,6%.

Раней аналітыкі Еўразійскі банк развіцця патлумачылі значнае скарачэнне грузаабароту ў Беларусі “парушэннем транспартна-лагістычных ланцужкоў, закрыццём паўднёвай часткі паветранай прасторы Расіі, спыненнем перавозак у зносінах з Украінай”.

Падзяліцца: