Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+За пяць месяцаў сельскагаспадарчая вытворчасць вырасла на 4,3%
Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+

16 чэрвеня, Позірк. Вучэнні па праверцы гатоўнасці дзяржорганаў “да ўзаемадзеяння і рэагавання на акты тэрарызму” пройдуць 16–18 чэрвеня ў Магілёўскай вобласці, паведамляюць дзяржСМІ са спасылкай на Камітэт дзяржаўнай бяспекі.
У рамках вучэнняў будзе задзейнічана вайсковая і спецыяльная тэхніка, прадугледжаны “ўзмоцнены кантроль і абмежаванне дарожнага руху ў зоне правядзення”.
Да манеўраў прыцягваюцца падраздзяленні шэрагу міністэрстваў — абароны, унутраных спраў, па надзвычайных сітуацыях, а таксама Следчага камітэта, Камітэта дзяржбяспекі ды інш.
КДБ заклікаў грамадзян “выконваць патрабаванні супрацоўнікаў праваахоўных органаў”.


Аўтарызавацца
Забыліся пароль?
Выхад з профілю