У Віцебскай вобласці 16 чэрвеня будзе правераная сістэма апавяшчэння насельніцтва

16 чэрвеня, Позірк. У Віцебскай вобласці 16 чэрвеня пройдзе чарговая “планавая тэхнічная праверка” сістэмы апавяшчэння насельніцтва, вынікае з інфармацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Падчас праверкі, запланаванай на 10:00–16:00, “будуць уключацца электрасірэны, перадавацца паведамленні па радыё”.
Як адзначыла МНС, гэта “неабходна, каб пераканацца ў тэхнічнай працаздольнасці і спраўнасці сістэмы ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый або стыхійных бедстваў”. Ведамства заклікала “жыхароў і гасцей рэгіёну” паставіцца да праверкі “з разуменнем”, “захоўваць спакой і грамадскі парадак”.
Пры падачы папераджальнага сігналу “Увага ўсім”, адзначыла міністэрства, трэба “ўключыць радыёпрымльнікі і тэлевізійныя прымальнікі для праслухоўвання экстранага паведамлення”.
Папярэдні раз у Віцебскай вобласці сістэму апавяшчэння тэставалі 26 сакавіка — у рамках агульнарэспубліканскай праверкі.
Раней прэс-служба МНС паведамляла, што прымяненне “тэхналогіі Cell Broadcast” пры апавяшчэнні насельніцтва пра надзвычайныя сітуацыі будзе пратэставанае апоўдні 17 чэрвеня ў Лагойскім раёне (Мінская вобласць).
У Беларусі фіксуюцца выпадкі падзення дронаў (у тым ліку ў Мінску), аднак інфармацыі пра тое, што пры гэтым актывуецца сістэма апавяшчэння, няма.
20 лютага 2026 года камандуючы ВПС і войскамі СПА Андрэй Лук’яновіч заявіў, што беларускія вайскоўцы рэгулярна выкарыстоўваюць авіяцыю і зенітныя ракетныя комплексы для знішчэння беспілотнікаў, якія залятаюць у Беларусь.
За 2025 год у краіне размінавана каля 520 дронаў, кожны трэці — баявы, заявіў 18 сакавіка ў інтэрв’ю прэс-службе ўнутраных войскаў (УВ) МУС намеснік міністра ўнутраных спраў —— камандуючы УВ Мікалай Карпянкоў. Пра паходжанне дронаў ён не паведаміў.
Уначы 23 сакавіка жыхары Магілёва, Мінска і раёна, а пазней Гродна паведамлялі пра гукі, падобныя да дрону, які ляціць над дамамі. Афіцыйных каментароў ад уладаў не паступала. У 4:04 паводле мінскага часу камера відэаназірання зафіксавала выбух дрона на лёдзе возера ў Варэнскім раёне Літвы, які мяжуе з Гродзенскай вобласцю.
Ад пачатку поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны праверкі сістэм апавяшчэння сістэматычна праходзяць, напрыклад, у Літве, Польшчы, Чэхіі. Для гэтага выкарыстоўваюцца рэпрадуктары на вуліцах, праз якія перадаецца паведамленне і гучыць сірэна.


- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаГрашовыя даходы насельніцтва за чатыры месяцы выраслі на 8% у гадавым вымярэнні — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаРознічны тавараабарот за пяць месяцаў павялічыўся на 7,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаДаныя Белстата: За 5 месяцаў у гадавым вымярэнні цяплічных памідораў вырашчана больш, агуркоў — меншМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаСума наяўных грошай у абароце за пяць месяцаў павялічылася на 12,9% — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка

