Цэны на скупку ў грамадзян залатых вырабаў і лому зніжаныя амаль на 10%, срэбных — на 3%

16 чэрвеня, Позірк. На каштоўныя металы ў вырабах і ломе, якія скупляюцца ў фізічных асоб, вызначаныя новыя цэны, якія будуць дзейнічаць да 31 ліпеня, вынікае з пастановы Міністэрства фінансаў № 25 ад 10 чэрвеня.
Цэны пераважна зніжаныя, паказаў праведзены “Позіркам” аналіз гэтага дакумента, апублікаванага 16 чэрвеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, і папярэдняга нарматыўнага акта аналагічнага характару, прынятага 2 красавіка (набыў моц 15 красавіка).
Так, цэны на золата ў вырабах і ломе зніжаныя на 9,74%: за 1 грам 375-й пробы — да 137,67 рубля (раней 152,53; -14,86), 500-й — да 183,56 (203,37; -19,81), 583-й і 585-й — да 214,77 (237,94; -23,17), 750-й — да 275,34 (305,06; -29,72), 900-й — да 330,41 (366,07; -35,66), 916-й — да 336,28 (372,57; -36,29), 950-й — да 348,76 (386,40; -37,64), 958-й — да 351,70 (389,66; -37,96).
Зменшыўся кошт набываных у грамадзян вырабаў і лому са срэбра: 750-й пробы — да 4,61 (4,76; -3,15%, -0,15), 800-й — да 4,92 (5,07; -2,96%, -0,15), 875-й — да 5,38 (5,55; -3,06%, 0,17), 916-й — да 5,63 (5,81; -3,10%, -0,18), 925-й — да 5,69 (5,86; -2,90%, -0,17), 960-й — да 5,90 (6,09; -3,12%, -0,19).
Прыманая плаціна 950-й пробы стала таннейшай на 8,36%, яе кошт знізіўся да 149,77 рубля (163,44; -13,67).
Кошт 1 г зубных пратэзаў і іх элементаў з утрыманнем золата 900/750 пробы зменшыўся на 125,07 рубля, альбо на 34,74% (з 359,97 да 234,90); элементаў здымных зубных пратэзаў са сплаву золата 750-й пробы з плацінай і срэбрам — на 31,03 рубля, альбо на 9,67% (з 321,05 да 290,02), дэталяў зубных пратэзаў сярэбрана-паладыевага сплава — на 3,15 рубля, альбо на 11% (з 28,64 да 25,49).
Цана за 1 г сертыфікаванага залатога злітка знізілася з 409,59 да 387,31 рубля (-22,28; -5,44%), срэбнага — вырасла з 6,35 да 6,40 (+0,05; +0,79%).
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за тры тыдні колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства



