Мінск 16:24

Палітвязнямі прызнана яшчэ 10 чалавек

Ілюстрацыя: "Позірк"

17 ліпеня, Позірк. Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі палітвязнямі яшчэ 10 чалавек, вынікае з заявы, размешчанай, у прыватнасці, на сайце праваабарончага цэнтра “Вясна“.

Праваабаронцы заявілі, што ім “стала вядома аб змяшчэнні пад варту і асуджэнні да пакарання, звязанага з пазбаўленнем волі ў сувязі з узаемадзеяннем з “экстрэмісцкімі фарміраваннямі“ і ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў“, наступных грамадзян: Валянціна Бярэзіна, Марыны Далматавай, Сяргея Жукоўскага, Сяргея Зарубы, Аляксея Кахановіча, Міхаіла Караля, Вікторыі Паташкінай, Анатоля Рыбака, Аляксандра Сасноўскага і Антона Целеша.

Праваабаронцы традыцыйна запатрабавалі неадкладнага вызвалення іх і іншых палітвязняў, а таксама спынення рэпрэсій.

Заяву акрамя “Вясны“ падпісалі “Прававая ініцыятыва”, Lawtrend, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Беларускі ПЭН і Беларускі Хельсінкскі камітэт.

Цяпер беларуская праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі 868 чалавек.

Падзяліцца: