Папракнуўшы “недальнабачных палітыкаў” у стварэнні перашкод, Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць аднавіць дыялог са шведамі

6 чэрвеня, Позірк. Мінск “высока цэніць даўнія партнёрскія беларуска-шведскія сувязі”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 6 чэрвеня народ Швецыі з Нацыянальным днём.
На яго думку, “міралюбнасць і працавітасць, стрыманасць і жыццёвая памяркоўнасць, імкненне да роўнасці і павага да суседзяў сталі асновай” нацыянальнай ідэнтычнасці шведаў.
“Тое ж самае ўласціва і беларусам, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба віншавальніка. — На жаль, сёння гэтыя якасці не могуць узаемна праявіцца напоўніцу ў двухбаковых стасунках праз створаныя асобнымі недальнабачнымі палітыкамі штучныя перашкоды”.
Паводле слоў Лукашэнкі, Беларусь “застаецца гатовай да аднаўлення ўзаемапаважлівага і раўнапраўнага дыялогу дзеля прагрэсу і дабрабыту” абедзвух дзяржаў і народаў, а таксама “ўмацавання бяспекі ў рэгіёне”.
Пасля падзей 2020 года Лукашэнка традыцыйна не віншуе з нацыянальнымі святамі лідараў большасці дзяржаў Захаду, абмяжоўваючыся толькі пасланнямі на адрас народаў гэтых краін.
Швецыя як частка Еўрапейскага саюза не прызнае Лукашэнку легітымным прэзідэнтам Беларусі. Еўрасаюз увёў у дачыненні да прадстаўнікоў яго рэжыму санкцыі.
У сваю чаргу ўрад Беларусі ўвесну 2022 года зацвердзіў пералік “замежных дзяржаў, якія здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да беларускіх юрыдычных і (або) фізічных асоб”, у які ўваходзяць усе краіны ЕС.
Стакгольм падтрымлівае беларускіх палітвязняў, у тым ліку праз удзел у фармаванні Міжнароднага гуманітарнага фонду.
Напрыканцы красавіка 2026 года міністры замежных спраў Паўночна-Балтыйскай васьмёркі (NB8; Данія, Ісландыя, Латвія, Літва, Нарвегія, Фінляндыя, Швецыя і Эстонія) выступілі з сумеснай заявай, у якой падкрэслілі, што іх дзяржавы не будуць пераглядаць стасункі з Беларуссю, пакуль яна “застаецца саўдзельніцай вайны” Расіі супраць Украіны, “працягвае ўнутраныя рэпрэсіі” і “гібрыдную дзейнасць супраць сваіх суседзяў”.


- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка25 чэрвеня Літва спыніла рэкордную за месяц сутачную колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 4–13%, за год — на 14–29%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка

