Мінск 20:19

У “спіс экстрэмістаў” унесена яшчэ 13 чалавек

Ілюстрацыйнае фота: Ron Dyar / unsplash.com

5 чэрвеня, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў 5 чэрвеня дадало яшчэ 13 чалавек у “спіс асоб, што маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”. Цяпер у пераліку на сайце ведамства 6.663 пазіцыі.

Шэсць чалавек унесена з пазнакай “адбывае пакаранне”. Гэта Сяргей Кашапава, Валерый Мельнікаў і Сяргей Янчанка (усе асуджаныя паводле арт. 3614 КК), а таксама Яўген Шарамецьеў (арт. 367), Станіслаў Прыгодзіч (арт. 130, 3611, 368, 369 і 3691 КК) і Сяргей Стасенка (арт. 14, 289, 295, 309, 356 і 3611).

Варта адзначыць, што, паводле інфармацыі праваабаронцаў, 12 траўня Гомельскі абласны суд у парадку спецыяльнай вытворчасці завочна прыгаварыў 31-гадовага Прыгодзіча да 5 гадоў пазбаўлення волі і аштрафаваў яго на 100 базавых велічынь (4.500 рублёў).

Сем чалавек унесена ў пералік з пазнакай “судзімасць не пагашаная”, што можа сведчыць пра пакаранне, не звязанае з зняволеннем. Гэта Ягор Андропаў, Ганна Краснеўская, Яўген Сувораў, Вадзім Кузняцоў, Надзея Віцікава, Андрэй Шарамецьеў і Таццяна Лаўніковіч, асуджаныя пераважна паводле арт. 3614 КК.

Даведка “Позірку”:

  • арт. 14 — замах на злачынства;
  • арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
  • арт. 289 — акт тэрарызму;
  • арт. 295 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў;
  • арт. 309 — наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін;
  • арт. 356 — здрада дзяржаве;
  • арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім;
  • арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
  • арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта;
  • арт. 368 — абраза прэзідэнта;
  • арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;
  • арт. 3691 — дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь.
Падзяліцца: