У красавіку 2026 года МАЗ прадаў на рынку РФ на чвэрць менш новых аўтобусаў, чым год таму

15 траўня, Позірк. У красавіку 2026 года на расійскім рынку было прададзена 26 новых аўтобусаў Мінскага аўтамабільнага завода — на 25,7% менш, чым у тым жа месяцы 2025-га (35), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных агенцтва “АСМ-холдынг” (РФ).
Больш за ўсё аўтобусаў у мінулым месяцы паставілі ПАЗ (279; -28,8%), НефАЗ (232; рост у 3,4 раза), YUTONG (103; +17%).
За чатыры месяцы беларускае прадпрыемства рэалізавала ў Расіі 178 адзінкі гэтай тэхнікі (74; рост у 2,4 раза).
За 2025 год на рынак РФ паступіла 499 аўтобусаў МАЗ (у 2024-м — 504; -1%).
Лідарамі продажаў летась былі аўтобусы ПАЗ (6.006; -26%), YUTONG (1.302; -41,2%), ЛіАЗ (1.079; -62,7%).
Буйныя прамысловыя прадпрыемствы — БелАЗ, БМЗ, МТЗ, МАЗ, а таксама канцэрны “Белнафтахім” і “Беллеспаперапрам” — не выканалі заданні па пастаўках прадукцыі ў Расію. Пра гэта ішла гаворка 10 верасня 2025 года на пасяджэнні міжведамаснай рабочай групы па ажыццяўленні маніторынгу сітуацыі з пастаўкамі ў РФ.
Беларускія аўтобусы рэгулярна загараюцца падчас руху ў РФ і Беларусі. Прычынай таму называюцца санкцыі, уведзеныя супраць МАЗа дэмакратычнымі краінамі, якія пазбавілі яго часткі якасных камплектуючых.
Апошні падобны выпадак адбыўся 24 сакавіка ў Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе — Югры (асобны суб’ект РФ, але тэрытарыяльна размешчаны ў Цюменскай вобласці).
Перад гэтым два выпадкі ў Расіі, пра якія пісалі СМІ, былі зафіксаваны ў Чэбаксарах 19 лютага і 22 студзеня. Да таго аўтобусы МАЗ гарэлі ў Самары 9 кастрычніка 2025 года, 5 ліпеня — у Іркуцку, 14 траўня — у Варонежскай вобласці, 5 красавіка — у Санкт-Пецярбургу, 23 сакавіка — у Кіраве, 13 студзеня — у Ліпецку.

- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы сельгасвытворчасць павялічылася на 2,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаГрашовыя даходы насельніцтва выраслі ў першым квартале на 7,6% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПазыкі прадпрыемстваў за год выраслі на 12,8% і перавысілі 126 млрд рублёў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля 26 спакойных дзён Польшча зноў зафіксавала актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства


