Мінск 14:26

Забарона на наведванне лясоў уведзеная ў раёнах усіх абласцей, акрамя Магілёўскай

6 траўня, Позірк. У 34 з 110 раёнаў Беларусі 6 траўня дзейнічае забарона на наведванне лясоў, у астатніх раёнах краіны ўведзеныя абмежаванні, вынікае з актуальнай інтэрактыўнай карты Мінлясгаса.

Толькі на тэрыторыі Магілёўскай вобласці няма раёнаў, у якіх наведванне лясоў забаронена. Нельга наведваць іх у Ганцавіцкім, Іванаўскім, Лунінецкім, Маларыцкім, Пінскім і Столінскім раёнах Брэсцкай вобласці; у Браслаўскім, Глыбоцкім, Лепельскім, Мёрскім, Полацкім, Ушацкім, Чашніцкім і Шаркаўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці; у Брагінскім, Ельскім, Калінкавіцкім, Лельчыцкім, Лоеўскім, Мазырскім, Нараўлянскім і Хойніцкім раёнах Гомельскай вобласці; у Бераставіцкім, Ваўкавыскім і Свіслацкім раёнах Гродзенскай вобласці; а таксама ў Барысаўскім, Вілейскім, Валожынскім, Дзяржынскім, Мінскім, Маладзечанскім, Мядзельскім, Смалявіцкім і Салігорскім раёнах Мінскай вобласці.

Згодна з апошняй сутачнай зводцы МНС, з 6 раніцы 5 траўня да 6 раніцы 6 траўня ліквідавана 14 лясных пажараў на агульнай плошчы 80,6 га, 3 тарфяных пажары на агульнай плошчы 0,91 га і 25 пажараў травы і кустоў на агульнай плошчы 3,335 га.

З 14 лясных пажараў (6 у Гомельскай вобласці, па 3 у Брэсцкай і Магілёўскай абласцях, па 1 у Гродзенскай і Мінскай абласцях) 10 ліквідавана сіламі Мінлясгаса, 4 — сумесна МНС і Мінлясгасам. Усяго для ліквідацыі прыцягвалася 69 адзінак тэхнікі і 218 чалавек, у т.л. 11 адзінак тэхнікі і 38 работнікаў МНС.

Асобна адзначаецца, што 5 траўня ў 13 гадзін “ліквідаваны лясны пажар, выяўлены 03.05.2026 каля в. Узбярэж Гродзенскага р-на“ ля мяжы з Літвой. Раней паведамлялася, што яго плошча склала 75 га.

Падзяліцца: