У спісе “экстрэмісцкіх” фарміраванняў і арганізацый 60 рэдакцый СМІ і іншых медыяструктур
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 6 траўня 2026 года ў 09:11

5 траўня, Позірк. У пераліку “экстрэмісцкіх“ фарміраванняў і арганізацый (ЭФ, ЭА), які вядуць КДБ і МУС, колькасць рэдакцый і іншых медыяструктур дасягнула 60, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз.
Іх доля ў спісе складае 17%. Усяго ў ім на 5 траўня 2026 года 350 ЭФ і ЭА.
Агульная колькасць пазіцый у пераліку 365. Розніца звязана з тым, што туды асобна ўключаюцца дапаўненні, шэраг пунктаў паўтараецца. Некаторыя аб’яднанні грамадзян прызнаныя як ЭФ, так і ЭА.
З улікам гэтага да медыясферы адносяцца 64 пазіцыі з 365 (17,5%). Дапаўненні аформленыя ў дачыненні да тэлеканала “Белсат“, а таксама рэдакцый “Люстэрка” і KYKY. Акрамя таго, Беларускі расследавальніцкі цэнтр (БРЦ) прызнаны як ЭА (15 верасня 2023 года), так і ЭФ (31 сакавіка 2026-га).
У пералік уключана агулам 137 чалавек, якія, на думку беларускіх сілавых структур, маюць дачыненне да ЭФ і ЭА ў медыясферы. Двое з іх згаданыя двойчы: Фёдар Паўлючэнка (БРЦ і reform.news) і Аляксандр Ярашэвіч (БРЦ і “БюроМедыя”).
Складаць спіс, які афіцыйна называецца “Пералік арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці“ сілавікі атрымалі права дзякуючы пастанове Савета міністраў ад 12 кастрычніка 2021 года “Аб мерах процідзеяння экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму“ за подпісам прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанкі (цяпер узначальвае Нацыянальны банк).
У пералік уключаюцца пераважна не падкантрольныя і не лаяльныя ўладам аб’яднанні, структуры, установы і асобныя грамадзяне, у т.л. замежныя. Удзел у іх альбо супрацоўніцтва з імі пераследуецца ў крымінальным парадку.
У дачыненні да арганізацый і структур медыясектара ў кастрычніку-снежні 2021 года было прынята 4 рашэнні аб уключэнні ў спіс, у 2022 годзе — 15, у 2023-м і 2024-м — па 14, у 2025-м — 13, з пачатку 2026-га — 4.

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 28 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 9,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПатрабаванні Нацбанка да органаў дзяржкіравання за жнівень павялічыліся на 2,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Латвія прадухіліла больш за 11 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаГрузія афіцыйна пацвердзіла беларускаму праваабаронцу Кісляку, што ў дачыненні да яго не праводзіцца працэдура дэпартацыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


