Мінск 20:14

Мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун абвінавачваецца ў паклёпе на Лукашэнку і “садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці”

Фота: "Гомельская Вясна"

4 траўня, Позірк. Падрабязнасці пераследу праваабаронцы Уладзіміра Целяпуна паведамляе “Гомельская Вясна“.

Мужчыну прад’яўленыя абвінавачванні паводле арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта, у тым ліку які спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў) Крымінальнага кодэкса.

Жыхар Мазыра (Гомельская вобласць) Уладзімір Целяпун быў затрыманы, як мяркуецца, 10 красавіка. Змешчаны ў следчы ізалятар № 3 у Гомелі.

30 красавіка прызнаны палітвязнем.

Целяпуну 70 гадоў. У 1986 годзе ён удзельнічаў у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Мае праблемы са здароўем.

Падзяліцца: