Турчын і Мішусцін абмеркавалі па тэлефоне гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і РФ

4 траўня, Позірк. “Актуальныя пытанні беларуска-расійскага гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхналагічнага супрацоўніцтва“ абмеркавалі па тэлефоне прэм’ер-міністры Аляксандр Турчын і Міхаіл Мішусцін (РФ), паведамляе прэс-служба беларускага ўрада.
Адзначаецца, што чыноўнікі таксама “дамовіліся аб актывізацыі інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў Саюзнай дзяржаве і Еўразійскім эканамічным саюзе“.
Акрамя таго, Турчын і Мішусцін абмеркавалі “ход рэалізацыі буйных сумесных эканамічных праектаў у Беларусі і Расіі“.
2 лютага 2026 года Турчын заявіў у Маскве на пасяджэнні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы (СД), што Беларусь і Расія “прырастаюць ва ўзаемным гандлі“.
Паводле яго слоў, за 2025 год тавараабарот паміж краінамі вырас на 5,6%, пры гэтым “яшчэ больш высокімі тэмпамі расце гандаль паслугамі“.
Расія, сказаў Турчын, у мінулым годзе “ўмацавала статус ключавога партнёра для Беларусі”: “Каля 60% усіх прыцягнутых прамых замежных інвестыцый прыпадае на долю расійскіх інвестараў. Пры гэтым Беларусь таксама істотна нарошчвае інвестыцыі ў эканоміку Расіі яшчэ больш хуткімі тэмпамі”.
Дынаміка рэалізацыі сумесных праектаў з Расbяй “не моцна высокая”, заявіў новы амбасадар Беларусі ў РФ, былы міністр фінансаў Юрый Селіверстаў у эфіры тэлеканала “Беларусь 1” 25 студзеня.
На яго думку, гэта ў тым ліку звязана з “завышанымі чаканнямі ад таго, што мы хутка зможам сфармаваць нейкі там вытворчы ўчастак, кластар, набыць абсталяванне”, але гэта “не так проста аказалася, як здавалася”.
Дыпламат падкрэсліў, што, разглядаючы новыя праекты, трэба звяртаць увагу на тое, наколькі яны “хутка рэалізуюцца і акупляюцца”.
Селіверстаў падкрэсліў, што Беларусь хоча захаваць тэмпы росту тавараабароту з Расіяй, аднак пытанне не толькі ў грошах, але і ў колькасці і наменклатуры прадукцыі, якая прадаецца.
“Якая там дабаўленая вартасць? Таму што выдаткаваць масу рэсурсаў, каб прадаць шмат танных трактароў і на гэтым зарабіць тры капейкі, — гэта ж не наша самамэта. Мы павінны пастаўляць туды добрую, якасную, высокомаржынальную прадукцыю. За гэтым [будзе] і рост тавараабароту, больш прыбытку і даходаў у бюджэт. Таму што, як вы разумееце, можна ж і лапці тысячамі прадаваць, але гэта не значыць, што на гэтым моцна заробіш”, — падкрэсліў Селіверстаў.
Папярэднік Селіверстава на пасадзе амбасадара ў РФ Аляксандр Рагожнік заяўляў у снежні 2025-га, што тавараабарот паміж Беларуссю і РФ павінен вырасці па выніках года.
“Аб тавараабароце: гэты год — чарговы рэкордны год. Я спадзяюся, мы скончым 2025 год з больш за 60 млрд долараў. Таму, нягледзячы на ўсе цяжкасці, якія сёння ўзнікаюць у сувязі з астуджэннем расійскай эканомікі, усё роўна гэта не стала для нас перашкодай, і мы ўсё роўна ідзем з ростам”, — заявіў дыпламат.
У 2024 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Расіяй дасягнуў рэкорднай адзнакі ў 57,6 млрд долараў, павялічыўшыся на 7,4% у параўнанні з 2023-м.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛюдзі так стаміліся ад пакут, што распавядаць ім пра Халакост “не асабліва эфектыўна” — намесніца старшыні Саюза яўрэйскіх абшчынМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваПершы тэмпературны рэкорд траўня зафіксаваны ў раёне возера НарачМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаУ 2025 годзе за парушэнні было канфіскавана 243 аўтамабіляў таксі — Транспартная інспекцыяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка

