Урад павялічыў планы пастаўкі з стабфондаў гародніны і садавіны ў гандлёвыя сеткі і знізіў для сацсферы

29 красавіка, Позірк. Аб’ём плодаагародніннай прадукцыі, якая пастаўляецца са стабілізацыйных фондаў для дзяржаўных патрэб у міжсезонны перыяд 2026-2027 гадоў, складзе 147,16 тыс. тон — на 1,1% менш, чым у папярэднім перыядзе (148,78 тыс.), паведамляе прэс-служба Савета міністраў.
Для гандлёвых сетак прадугледжана 111,57 тыс. тон (110,84 тыс.; +0,7%), устаноў сацыяльнай сферы — 35,59 тыс. (37,94 тыс. -6,2%).
Агулам у стабфонд плануецца закласці:
бульбы — 59,69 тыс. т (58,85 тыс.; +4,2%);
белакачаннай капусты — 22,36 тыс. т (23,92 тыс.; -6,5%);
сталовых буракоў — 9,71 тыс. т (8,42 тыс.; +15,3%);
сталовай морквы — 15,44 тыс. т (14,77 тыс.; +4,5%);
рэпчатай цыбулі — 14,96 тыс. (16,03 тыс.; -6,7%);
яблыкаў — 25 тыс. т (26,81 тыс.; -6,8%).
“Аб’ёмы закладкі ўдакладняліся з аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам з улікам яе фактычнай рэалізацыяй (расходу) у бягучы міжсезонны перыяд 2025/2026 года і папярэдніх прапаноў, атрыманых ад арганізацый гандлю на міжсезонны перыяд 2026/2027 года“, — падкрэслена ў прэс-рэлізе.
Стабілізацыйныя фонды тавараў — гэта запасы харчавання (бульба, гародніна, садавіна), якія фармуюцца паводле рашэння Савета міністраў для забеспячэння бесперабойных паставак у гандаль і грамадскае харчаванне, асабліва ў міжсезонне.
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 11,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх картак перавысіла 20,5 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла на 11,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Латвія спыніла ў 5,4 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы кварталМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29–30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЧысты прыбытак прадпрыемстваў за год паменшыўся на 6,7% — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла ў 2,5 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


