У Вільнюсе невядомыя нанеслі чарговыя надпісы “Вільня наша” — у тым ліку на мемарыяле ахвярам Студзеньскіх падзей 1991 года

27 красавіка, Позірк. У Вільнюсе невядомыя нанеслі чарговыя правакацыйныя надпісы “Вільня наша”.
Адзін з надпісаў, як паведамляе партал Delfi, быў зроблены каля тэлевежы на мемарыяле ахвярам Студзеньскіх падзей 1991 года (сутыкненні жыхароў Літвы, якая абвясціла незалежнасць, з вайскоўцамі СССР, тады загінула 15 чалавек).
Адзначаецца, што гэты надпіс ужо сцёрты супрацоўнікамі муніцыпальнай кампаніі Grinda.
Прадстаўнік кампаніі адзначыў, што з падобнымі выпадкамі ў Вільнюсе сутыкаюцца “ўсё часцей”.
“Ні ў Вільнюсе, ні ў Літве такім надпісам не месца”, — заявіла ў сувязі з гэтым Grinda.
Яшчэ адзін надпіс “Вільня наша” быў нанесены на пешаходным мосце ў раёне Пашылайчай. Пра гэта паведаміў чытач “Позірку”. Паводле яго слоў, на мосце таксама была намаляваная свастыка.

26 сакавіка паведамлялася пра затрыманне непаўналетняга 2011 года нараджэння, які напісаў фарбай “Вільня наша” на набярэжнай у Вільнюсе.
Надпіс “Вільня наша” быў знойдзены ў Вільнюсе таксама 23 сакавіка на пешаходным мосце на Заходняй аб’язной дарозе.
У 2024 годзе ў літоўскіх тэлеграм-чатах невядомыя распаўсюджвалі на рускай мове “абсурдныя заклікі сеяць паніку”. Прапаноўвалася за грошы маляваць графіці, якія прасоўваюць ідэі “літвінізму”.
“За адно графіці прапануюць 15 еўра, грошы абяцаюць плаціць крыптавалютай, каб іх атрымаць, трэба даслаць фота графіці”, — адзначаў Delfi.
“Запіс павінен быць зроблены на бачным месцы, пісаць на будынках можна ў любым месцы, галоўнае, каб не пацярпелі культурныя каштоўнасці. Горад любы, але лепш вялікі”, — прыводзіў партал адзін з заклікаў у тэлеграм-чатах.
Надпісы “Вільня наша” перыядычна з’яўляюцца ў людных месцах літоўскай сталіцы, іх расцэньваюць як правакацыю.
У ноч на 4 верасня 2024 года невядомыя абстралялі з пнеўматычнай зброі памяшканне, дзе праводзіць службы беларускі прыход Канстанцінопальскага патрыярхату ў Вільнюсе. У будынку было пашкоджана шкло.
Раней у тым жа годзе невядомыя разбілі шкло ў вокнах размешчанага ў літоўскай сталіцы Цэнтра беларускай культуры і абшчыны.
У ноч на 28 ліпеня 2024 года на будынку беларускай крамы сувеніраў “Кропка” ў Вільнюсе невядомыя пакінулі надпіс на літоўскай мове “Вяртайцеся дадому, беларускія свінні” і разбілі акно.
На пачатак 2024 года, паводле звестак Дэпартамента міграцыі МУС, у Літве пражывала 62.165 грамадзян Беларусі. На 1 красавіка 2026 года дзейны дазвол на пражыванне ў Літве мелі 49.523 грамадзян Беларусі.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала сутачны рэкорд спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі за апошнія паўгода (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


