Мінск 16:23

Мінпрацы: За апошнія 20 гадоў вытворчы траўматызм скараціўся ў тры разы, смяротны — у два

Ілюстрацыя: pixabay.com

24 красавіка, Позірк. За апошнія 20 гадоў вытворчы траўматызм у Беларусі скараціўся ў тры разы, смяротны — у два, паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Алег Токун на прэс-канферэнцыі ў Мінску 24 красавіка.

Паводле яго слоў, у 2025 годзе зафіксаваны гістарычны мінімум па колькасці смяротных выпадкаў на працы — 103.

Як адзначыў начальнік упраўлення аховы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Іван Карчэўскі, ва ўмовах, якія не адпавядаюць нормам бяспекі па ўзроўні шуму, працуе 260 тыс. чалавек, па ўзроўні ўздзеяння пылу і загазаванасці — 28 тыс., падвышанай вібрацыі — 77 тыс. Занята цяжкай фізічнай працай 190 тыс. работнікаў.

“Работа для арганізацый па паляпшэнні ўмоў працы трэба будзе даволі вялікая. Усяго ў Беларусі 648 тыс. чалавек працуюць ва ўмовах, якія не адпавядаюць тэхнічным нарматывам. Гэта вялікая армія, 16% занятых у эканоміцы. Паляпшэнне ўмоў працы будзе спрыяць памяншэнню траўматызму”, — сказаў Карчэўскі.

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: