Ціханоўская выступіць на пасяджэнні падкамітэта па міжнародных правах чалавека ніжняй палаты парламента Канады

13 красавіка, Позірк. Святлана Ціханоўская 13 красавіка па відэаканферэнцсувязі выступіць на пасяджэнні падкамітэта па міжнародных правах чалавека пастаяннага камітэта па замежных справах і міжнародным развіцці Палаты абшчын (ніжняй палаты) парламента Канады.
“На гэтых парламенцкіх слуханнях Святлана Ціханоўская будзе асноўным дакладчыкам“, — паведаміў “Позірку” галоўны дарадца беларускага дэмакратычнага лідара Франак Вячорка.
Ціханоўская прадставіць агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Запланаваныя таксама выступленні пяці экспертаў: Габрыэль Бардаль (дацэнт кафедры паліталогіі ўніверсітэта Сент-Ан, лаўрэат канадскай даследчай стыпендыі ў галіне жаночага руху, дэмакратыі і ўлады ў франкамоўных краінах), Монікі Ле Руа (навуковы супрацоўнік Манрэальскага інстытута глабальнай бяспекі), Кевіна Дэво (юрыст, эксперт у сферы парламентарызму і палітычных партый), Мірыям Коэн (Канадская кафедра даследванняў у галіне правоў чалавека і міжнароднага аднаўленчага правасуддзя) і Леслі Кэмпбэла (аналітык-кансультант у сферы міжнароднай падтрымкі дэмакратыі, былы кіраўнік праграм развіцця дэмакратыі на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы Нацыянальнага дэмакратычнага інстытута, ЗША).
Ціханоўская наведвала Канаду ў лістападзе 2022 года, красавіку 2024-га і лістападзе 2024-га.

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–29 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2025 годзе ў Беларусі выдадзена ў 4,2 раза менш шэнгенскіх віз, чым у 2019-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка


