У выніку ДТЗ пад Мінскам шпіталізаваныя дарослы і дзіця

7 сакавіка, Позірк. Два чалавекі пацярпела ў выніку дарожна-транспартнага здарэння ранкам 7 сакавіка непадалёк ад сталіцы, паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці.
Паводле інфармацыі службы, аварыя здарылася на 14-м кіламетры аўтадарогі М-2. Гэта магістраль, якая злучае Мінск з аэрапортам. Месца, якое называе ДАІ, знаходзіцца на прамым участку паміж вёскай Каралёў Стан і аграгарадком Слабада.
Паведамляецца, што 61-гадовы жыхар Брэсцкай вобласці за стырном “Пежо” ехаў разам з 7-гадовай пасажыркай у бок Мінска. Каля 6:30 аўтамабіль урэзаўся ў грузавік “Івека”, кіроўца якога спыніўся праз тэхнічную паломку.
Кіроўца “Пежо” і дзяўчынка былі дастаўленыя ў бальніцу.
Вядзецца праверка.
У сувязі са здарэннем абласная ДАІ рэкамендавала кіроўцам “быць вельмі пільнымі за стырном, выбіраць бяспечную хуткасць руху і дыстанцыю”, а таксама не спяшацца з заменай зімовых шын на летнія.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка ў сакавіку 2026 года знізіліся на 7,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — сакавіку складскія запасы выраслі на 9,6% у гадавым вымярэнні, да першага квартала 2021-га — больш чым удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка


