У Касцюковіцкім раёне пры валцы лесу загінуў 34-гадовы рабочы
20 студзеня, Позірк. Пра гібель рабочага пры валцы лесу паведаміў Следчы камітэт.
Трагедыя здарылася ўдзень 20 студзеня ў Касцюковіцкім раёне (Магілёўская вобласць) падчас санітарнай высечкі лесу.
“46-гадовы мясцовы жыхар разам з брыгадай выконваў валку дрэў. Адно са спілаваных ім дрэў упала і прыціснула яго калегу — 34-гадовага жыхара раёна. Атрыманыя траўмы аказаліся несумяшчальнымі з жыццём”, — адзначае СК.
Па гэтым факце праводзіцца праверка. Высвятляюцца абставіны здарэння. Асаблівую ўвагу следчыя нададуць “прычынам і ўмовам, якія спрыялі гібелі вальшчыка лесу”.
Пра першы падобны выпадак у 2025 годзе паведамлялася 13 лютага. У Верхнеслабодскім лясніцтве (Брагінскі раён, Гомельская вобласць) на 45-гадовага мужчыну ўпала спілаваная асіна. Ён памёр у бальніцы, так і не прыйшоўшы ў прытомнасць. Пра апошні — 3 верасня. У Буйнавіцкім лясніцтве (Лельчыцкі раён, Гомельская вобласць) вальшчык зрабіў надпіл на алешыне, пасля чаго адбылося расшчапленне дрэва. Частка ствала, даўжынёй больш за 22 метры, упала на яго памочніка. Ад атрыманых траўмаў 54-гадовы мужчына памёр.
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская выказалася за тое, каб больш беларусаў вучыліся ў Еўропе, адчулі еўрапейскі лад жыцця (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Расія хоча, каб Беларусь заставалася залежнай, кантраляванай і нерэфармаванайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка

