Улады Туніса дазволілі пакінуць краіну экіпажу верталёта Мі-26 з беларусамі ў складзе
22 снежня, Позірк. З уладамі Туніса дасягнутая дамоўленасць аб тым, што экіпаж верталёта Мі-26, які захрас у аэрапорце вострава Джэрба, пакіне краіну ў бліжэйшы час, паведамляе амбасада РФ у гэтай паўночнаафрыканскай краіне.
Адзначаецца, што 20 снежня ў дыпмісію паступіў афіцыйны ліст ад кыргызскай кампаніі — уласніка паветранага судна з “просьбай аказаць садзейнічанне ва ўрэгуляванні сітуацыі, у якой апынуўся экіпаж верталёта Мі-26, які складаецца з сямі грамадзян Расіі і двух грамадзян Беларусі”.
“Як вынікае з дакумента, з 19 снежня па цяперашні час яны вымушаныя знаходзіцца ў транзітнай зоне аэрапорта на туніскім востраве Джэрба, дзе верталёт здзейсніў планавую тэхнічную пасадку”, — гаворыцца ў паведамленні.
Амбасада РФ, як заяўляецца, накіравала ў МЗС Туніса ноту для “высвятлення і ўрэгулявання прававога становішча членаў экіпажа”, расійскія дыпламаты “знаходзяцца на пастаяннай сувязі з камандзірам паветранага судна для аператыўнага рэагавання на ўсе змены”.
“Як растлумачылі ў мясцовым знешнепалітычным ведамстве, улады Туніса не перашкаджалі далейшаму палёту верталёта. Праблема заключалася ў адсутнасці ў паветранага судна дазволу на пералёт у наступны пункт маршруту, які так і не быў атрыманы на гэты момант”, — падкрэслілі ў амбасадзе.
21 снежня тэлеграм-канал “База” паведаміў, што расійскіх і беларускіх пілотаў больш за два дні ўтрымліваюць у Тунісе без тлумачэння прычын. У іх, як адзначалася, “адабралі пашпарты”.
Паведамлялася, што пілоты — члены адной лятальнай каманды, якая пераганяла ў Уганду верталёт Мі-26. У Тунісе яны здзейснілі “запланаваны прыпынак”.
“У групе дзевяць чалавек: сем расіян і двое грамадзян Беларусі. Пяць з іх — лётны экіпаж, яшчэ чацвёра адказваюць за тэхнічнае абслугоўванне верталёта. Усе працуюць па кантракце з ААН “Кіргізская авіякампанія”, — гаварылася ў публікацыі.
Паводле слоў Сяргея Суслава, “па прыбыцці ў Джэрбу людзей не выпусцілі з аэрапорта”, афіцыйных прычын затрымання “ім да гэтага часу не прад’явілі”.
“Нягледзячы на тое, што гатэлі для экіпажа былі аплачаныя загадзя, пакінуць будынак паветранай гавані ім не дазваляюць. Ужо трэці дзень людзям даводзіцца начаваць проста ў будынку аэрапорта. Цяпер экіпаж чакае дапамогі ад расійскага консульства”, — адзначаў телеграм-канал.
Беларускі бок пра інцыдэнт не паведамляў.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

