Лукашэнка “высока ацэньвае” ўнёсак прэзідэнта Кыргызстана Жапарава ў развіццё дружалюбных стасункаў з Беларуссю

6 снежня, Позірк. “Плённая дзейнасць” Садыра Жапарава ў якасці прэзідэнта Кыргызстана з’яўляецца “прыкладам прафесіяналізму, палітычнай дальнабачнасці і цвёрдасці духу”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 6 снежня кіраўніка гэтай дзяржавы ў Цэнтральнай Азіі з 57-годдзем.
“З цеплынёй узгадваю лістападаўскую сустрэчу ў г. Бішкеку ў рамках пасяджэння Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, дзе быў вырашаны шэраг важных пытанняў у галіне забеспячэння стабільнасці ў рэгіёне”, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба віншавальніка.
Лукашэнка, як адзначаецца, “высока ацаніў” унёсак Жапарава ў развіццё “дружалюбных стасункаў паміж Беларуссю і Кыргызстанам”, а таксама яго садзейнічанне “эфектыўнай і ўзаемавыгаднай супрацы”.
“Перакананы, што нашы сумесныя намаганні, скіраваныя на рэалізацыю патэнцыялу беларуска-кыргызскага партнёрства, будуць садзейнічаць далейшаму ўмацаванню двухбаковага ўзаемадзеяння”, — гаворыцца ў віншаванні.
Беларусь і Кыргызстан з’яўляюцца партнёрамі ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза і Садружнасці Незалежных Дзяржаў, а таксама саюзнікамі ў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.
Пры гэтым афіцыйны Мінск ігнаруе запыты кыргызскай генпракуратуры пра выдачу былога прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева, які атрымаў палітычны прытулак у Беларусі ў 2010 годзе, завочна прыгавораны на радзіме да некалькіх працяглых тэрмінаў пазбаўлення волі па справах, звязаных з карупцыяй.
У сакавіку 2025 года Жапараў заяўляў у інтэрв’ю агенцтву “Кабар”, што Мінск і Бішкек вядуць перагаворы пра перадачу Бакіева Кыргызстану.
“Што да Курманбека Бакіева, па ім вядуцца перамовы. Нам кажуць: “Калі не пасадзіце, то гатовыя яго перадаць”, — сказаў палітык у кантэксце адказу на пытанне, звязанае з чуткамі пра прыезд ў Кыргызстан старэйшага сына Бакіева Максіма, прыгаворанага ў роднай краіне да пажыццёвага зняволення.
Аналагічная сітуацыя з экс-прэм’ерам Сапарам Ісакавым, які знаходзіцца ў вышуку, — у Мінску, паводле сцвярджэння Жапарава, кажуць: “Калі не пасадзіце, гатовыя перадаць хоць сёння”. У Бішкеку, сказаў ён, “думаюць над гэтым”.
“З аднаго боку, можна ж пагадзіцца, прывезці іх і дапытаць па справе ЦЭЦ, па справе музея. Хай распавядуць, хто і колькі грошай атрымаў, — адзначыў ён. — А вяртанне скрадзеных сродкаў у бюджэт — гэта ўжо задача сілавых структур. Бо мільярды скрадзеных сродкаў мы менавіта такімі шляхамі і вярнулі”.
“Тое ж тычыцца і Курманбека Бакіева. Гаворка ідзе пра тое, колькі грошай захоўвалася ў ячэйках. Таксама абмяркоўваецца выкрадзены з офіса Максіма залаты канцэнтрат. Які быў яго аб’ём у тонах? Мы маглі б заслухаць яго, як другі бок па падзеях красавіка, чэрвеня [2010 года] ды іншых справах і, нарэшце, паставіць у іх кропку. Бо народ ужо 15 гадоў патрабуе: “Чаму не можаце даставіць іх з той жа Масквы ці Мінска?”, — сказаў прэзідэнт Кыргызстана.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

