Лукашэнка зноў назваў сябе трампістам
27 верасня, Позірк. Трампістам назваў сябе Аляксандр Лукашэнка 26 верасня, адказваючы на пытанні дзяржСМІ пасля сустрэчы ў Маскве з Уладзімірам Пуціным.
“У Трампа, я яго разумею, такая тактыка: націснуць — адступіць, адступіць — націснуць, дзесьці напралом пайсці, — цытуе адказ Лукашэнкі наконт вайны ва Украіне яго прэс-служба. — Бунтар. У самым добрым сэнсе гэтага слова. Я сам мала адрозніваюся ў гэтым плане ад Трампа і сябе называю трампістам. Уладзімір Уладзіміравіч [Пуцін] вельмі паважае Трампа, з павагай да яго ставіцца не менш, чым я. Таму мы нешта прапускаем міма вушэй”.
Лукашэнка прапануе заявы Трампа “разумець”, але “не кідацца на яго”. Прэзідэнт ЗША, на яго думку, заняў “вельмі добрую прыстойную пазіцыю”: “Ён кажа, што там сем войнаў і канфліктаў спыніў. Можа быць, і сем, можа, шэсць. Але галоўнае — у знешняй палітыцы — “мір, мір, мір!”
25 ліпеня Лукашэнка назваў Трампа балбатуном у інтэрв’ю журналісту амерыканскага выдання Time (апублікавана 8 жніўня) Сайману Шустэру і заявіў, што прэзідэнту ЗША “было б архікарысна” з ім (Лукашэнкам) сустрэцца. Тады ж ён упершыню назваў сябе “трампістам”.
15 жніўня адбылася тэлефонная размова паміж Трампам і Лукашэнкам.
“Лідары дзвюх краін абмеркавалі пытанні двухбаковага парадку дня, рэгіянальную тэматыку і сітуацыю ў гарачых кропках, уключаючы Украіну. Дасягнута дамоўленасць працягнуць кантакты. Прэзідэнт Беларусі запрасіў Дональда Трампа з сям’ёй у Мінск, і гэтае запрашэнне было прынята”, — гаварылася ў рэлізе прэс-службы Лукашэнкі.
Трамп у сваёй сацыяльнай сетцы TruthSocial пацвердзіў факт размовы з “глыбокапаважаным прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам”, назваўшы яе “выдатнай”.
Паводле яго слоў, мэтай званка было выказаць Лукашэнку “падзяку за вызваленне 16 зняволеных”, маючы на ўвазе палітвязняў, але не называючы іх такімі.
“Мы таксама абмяркоўваем вызваленне яшчэ 1.300 зняволеных. Наша размова была вельмі плённай. Мы абмеркавалі мноства тэм, уключаючы візіт прэзідэнта [Расіі Уладзіміра] Пуціна на Аляску”, — паведаміў кіраўнік Белага дома.
На заканчэнне ён адзначыў, што “з нецярпеннем” чакае “сустрэчы з прэзідэнтам Лукашэнкам у будучыні”.
17 жніўня Трамп другі раз за тры дні выказаў кампліменты на адрас Лукашэнкі. У TruthSocial ён напісаў: “Дзякуй Беларусі і яе магутнаму лідару. Я спадзяюся, што 1.300 [зняволеных] таксама хутка будуць выпушчаныя”.
Беларусь будзе выбудоўваць з ЗША стасункі, улады на гэта нацэленыя, заявіў Лукашэнка, размаўляючы з дзяржСМІ 22 жніўня.

- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа трэці квартал 2026 года вырасла доля занятых у эканоміцы жанчын і гарадскога насельніцтва — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗамежныя інвестыцыі ў асноўны капітал за пяць гадоў зменшыліся ў 1,55 раза — звесткі БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

