У шэсць разоў павялічылася колькасць загінуўшых пры падзенні з вокнаў дзяцей — Генпракуратура
9 ліпеня, Позірк. Колькасць загінуўшых дзяцей пры падзенні з вокнаў у гадавым вымярэнні павялічылася ў шэсць разоў, вынікае з паведамлення Генеральнай пракуратуры ад 9 ліпеня.
“За мінулы перыяд 2025 года” пры такіх абставінах загінула шэсць дзяцей, тады як за аналагічную частку 2024-га — адно дзіця.
За мінулыя выходныя з вокнаў выпала трое дзяцей, усе выжылі, гаворыцца ў рэлізе.
Як паведамлялася, 1 ліпеня ў Оршы (Віцебская вобласць) васьмігадовае дзіця выпала з акна, размешчанага на балконе сёмага паверха і загінула.
У першым квартале 2025 года ад знешніх прычын у Беларусі загінулі 32 непаўналетнія, паведаміла ў маі аб’яднанне былых сілавікоў BelPol са спасылкай на атрыманы службовы ліст намесніка генпракурора Аляксея Стука ў Міністэрства адукацыі, Міністэрства працы і сацабароны і мясцовыя органы ўлады.
Адзначалася, што смяротнасць вырасла на 52,4% — з 21 выпадку (з якім перыядам праведзена параўнанне, у лісце не пазначана).
У 2024 годзе ў Беларусі ад знешніх прычын загінула 126 дзяцей — на 34% больш, чым у 2023-м (94).
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка ў сакавіку 2026 года знізіліся на 7,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — сакавіку складскія запасы выраслі на 9,6% у гадавым вымярэнні, да першага квартала 2021-га — больш чым удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаРознічны тавараабарот у першым квартале павялічыўся на 6%, годам раней рост складаў 10,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаПрамвытворчасць за тры месяцы скарацілася на 3,4%, год таму быў рост на 2,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка


