У Магілёве патануў 21-гадовы эфіопскі студэнт

25 траўня, Позірк. Пра смерць замежнага грамадзяніна 24 траўня ў Магілёве паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
У 18:22, як адзначаецца, “ратавальнікам паступіла паведамленне аб тым, што ў рацэ Днепр па вуліцы Праванабярэжнай у Магілёве тоне чалавек”, да месца здарэння “неадкладна выехалі работнікі МНС і ТРВОД”.
“Як высветлілася, кампанія маладых людзей адпачывала на беразе ракі Днепр. Адзін з хлопцаў вырашыў выкупацца. Крыху праплыўшы, мужчына знік з паверхні вады. 21-гадовы патанулы малады чалавек з’яўляецца грамадзянінам Эфіопіі і студэнтам адной з ВНУ Магілёва”, — гаворыцца ў паведамленні.
Месца, дзе патануў іншаземец, не абсталяванае для купання, падкрэслілі ў МНС.
Праверку па факце ўтаплення праводзіць Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта.
У Паставах жанчына патанула ў калодзежы


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

