Урад Польшчы яшчэ на 60 дзён абмежаваў права звяртацца па міжнародную абарону на мяжы з Беларуссю

24 траўня, Позірк. Абмежаванне права звяртацца па міжнародную абарону на мяжы з Беларуссю падоўжанае яшчэ на 60 дзён, вынікае з пастановы Савета міністраў Польшчы, якую 23 траўня падпісаў кіраўнік урада Дональд Туск.
Згодна з дакументам, апублікаваным на польскім прававым партале, гэты тэрмін будзе адлічвацца з 26 траўня.
20 траўня Туск заявіў, што разумее важнасць права на прытулак, але, паводле яго слоў, не тады, калі “ім карыстаюцца Расія, Беларусь, кантрабандысты і бандыты”, а міграцыя ёсць формай агрэсіі супраць Польшчы.
Сейм Польшчы прагаласаваў за падаўжэнне згаданага абмежавання 21 траўня.
Права мігрантаў прасіць аб наданні міжнароднай абароны на мяжы з Беларуссю было абмежаванае 27 сакавіка. Перад гэтым прэзідэнт Польшчы Андрэй Дуда падпісаў закон, які дазваляе не прымаць заявы аб наданні міжнароднай абароны на асобных участках мяжы, якія вызначае ўрад. Парламент падтрымаў гэты дакумент напрыканцы лютага.
Праведзены “Позіркам” аналіз даных польскай памежнай службы паказаў, што з 27 сакавіка па 22 траўня гэтая краіна прадухіліла 5.919 спробаў мігрантаў незаконна трапіць з тэрыторыі Беларусі (ад пачатку года — не менш як 8.661).
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія накіроўваюцца у Еўрасаюз праз Беларусь, бо іх туды нібыта паклікалі.

- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПрырост сярэдняй шырокай грашовай масы ў 2027 годзе запланаваны на ўзроўні 14–16%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры кварталы з дзяржпадтрымкай пабудавана амаль на 40% менш жылля для людзей з патрэбаю, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка


