Сейм Польшчы падоўжыў часовую забарону на зварот па міжнародную абарону на мяжы з Беларуссю

21 траўня, Позірк. Сейм Польшчы прагаласаваў 21 траўня за падаўжэнне часовага абмежавання права на зварот за міжнароднай абаронай на мяжы з Беларуссю, паведамляе агенцтва РАР.
За гэтае рашэнне прагаласавала 366 дэпутатаў, супраць выказалася 17.
Абмежаванне будзе падоўжанае на 60 дзён з 26 траўня, пасля заканчэння тэрміну дзеяння цяперашняй забароны.
Ініцыятыва ўвядзення забароны належыць ураду Польшчы. Абгрунтоўваючы гэтае рашэнне, ён падкрэслівае, што на мяжы з Беларуссю “існуе арганізаваны міграцыйны ціск, які ўяўляе сур’ёзную пагрозу для бяспекі дзяржавы і польскіх грамадзян”.
Паведамляецца, што з 27 сакавіка па 28 красавіка 2025 года зафіксавана 3.238 спробаў незаконнага пранікнення ў Польшчу з Беларусі, а ў выніку “агрэсіўных паводзін мігрантаў, якім дапамагалі беларускія афіцэры”, на мяжы “захоўваецца стан пагрозы бяспекі польскіх афіцэраў і салдат”.
Прэм’ер-міністр Дональд Туск, выступаючы 20 траўня на дэбатах за падаўжэнне тэрміну дзеяння пастановы, адзначыў, што разумее важнасць права на прытулак, але, паводле яго слоў, не тады, калі “ім карыстаюцца Расія, Беларусь, кантрабандысты і бандыты”, а міграцыя з’яўляецца формай агрэсіі супраць Польшчы.
Права мігрантаў прасіць аб прадастаўленні міжнароднай абароны на мяжы з Беларуссю было абмежавана 27 сакавіка. Перад гэтым прэзідэнт Польшчы Андрэй Дуда падпісаў закон, які дазваляе не прымаць заявы аб прадастаўленні міжнароднай абароны на асобных участках мяжы, якія вызначае ўрад. Парламент падтрымаў гэты дакумент у канцы лютага.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУрач Салавей прадставіў "аварыйныя крокі" для аховы здароўя Беларусі, якія ўключаюць скасаванне манаполіі МінздароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСістэмныя праблемы не дазваляюць Беларусі "з розумам" укараніць сістэму клініка-затратных груп — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПацыенты ў Беларусі не бачаць, хто атрымлівае доступ да іх даных у электроннай сістэме аховы здароўя — прадстаўніца Фонду медсалідарнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСпоўнілася паўгода з пачатку штодзённых спробаў мігрантаў трапіць у ЕС праз беларуска-латвійскую мяжу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка


