У Санкт-Пецярбургу згарэў аўтобус Мінскага аўтазавода, ніхто не пацярпеў

5 красавіка, Позірк. У Санкт-Пецярбургу ўдзень 5 красавіка згарэў рэйсавы аўтобус вытворчасці Мінскага аўтамабільнага завода (мадэль 203947), паведамляе расійскае медыя “Фонтанка.ру”.
Паводле інфармацыі СМІ, пажар пачаўся з маторнага адсека, затым агонь распаўсюдзіўся на ўвесь аўтобус. Кіроўца, як толькі заўважыў дым, спыніўся і выпусціў пасажыраў, пасля чаго патэлефанаваў ратавальнікам. Ніхто не пацярпеў.
Медыя паведамляе, што “блакітныя аўтобусы, якія з’явіліся на вуліцах Пецярбурга пасля транспартнай рэформы, гараць адносна рэгулярна”. Старшыня камітэта па транспарце ва ўрадзе Санкт-Пецярбурга Валянцін Янакаеў раней заяўляў, што прычына пажараў “у кампаноўцы дэталяў” — у тым, “як уладкованая сістэма ахалоджвання радыятара”.
Паводле інфармацыі медыя, у горадзе гараць аўтобусы двух вытворцаў — МАЗ і Volgabus. Адзначаецца, што тры гады таму кампанія “Дамтрансаўта”, якая абслугоўвае маршрут згарэлага 5 красавіка аўтобуса, адпраўляла на экспертызу партыю аўтобусаў гэтых прадпрыемстваў.
Беларускія аўтобусы рэгулярна загараюцца ў Расіі, прычынай гэтага называюцца санкцыі, уведзеныя супраць прадпрыемства. Апошні падобны выпадак быў зафіксаваны 23 сакавіка ў Кіраве, да гэтага — 13 студзеня ў Ліпецку.
Негатыўны бэкграўнд прадпрыемства мае і ў Беларусі. 16 сакавіка прэс-служба Дзяржаўтаінспекцыі паведамляла пра ўзгаранне рэйсавага аўтобуса МАЗ у Мінску на скрыжаванні Лагойскага тракта і вуліцы Гамарніка. Транспарт цалкам выгарэў.
26 чэрвеня 2024 года паведамлялася, што ў Навабеліцкім раёне Гомеля загарэўся рэйсавы аўтобус МАЗ.
21 траўня паведамлялася пра задымленне двух аўтобусаў грамадскага транспарту сталіцы. У мікрараёне Уручча ў выніку “закліноўвання генератара” задыміўся аўтобус МАЗ. Сцвярджалася, што “адбылося расслаенне і абрыў прываднага рамяня”, для тушэння кіроўца скарыстаўся вогнетушыльнікам. Таксама СМІ паведамілі пра задымленне аўтобуса № 84 на прыпынку “Пятроўшчына” (марка транспартнага сродку не называлася).
19 траўня стала вядома, што ў Мінску на праспекце Машэрава згарэў аўтобус МАЗ.
Праблему з беларускімі аўтобусамі ўскосна прызнаў Аляксандр Лукашэнка, які заявіў 19 верасня 2023 года на сустрэчы з губернатарам Краснадарскага краю РФ Веніямінам Кандрацьевым, што прычына ўзгаранняў пасажырскага транспарту ў Пецярбургу ляжыць у адсутнасці “якаснага і своечасовага абслугоўвання”. Ён прапанаваў наладзіць тэхабслугоўванне на месцы сіламі беларускіх рамонтнікаў.
На прэс-канферэнцыі 25 кастрычніка таго ж года намеснік галоўнага канструктара па грузавой тэхніцы ААТ “Мінскі аўтамабільны завод” Мікалай Лакотка заявіў, што прычынамі частага ўзгарання тэхнікі прадпрыемства ў РФ з’яўляецца парушэнне ўмоў і правіл эксплуатацыі.
Паводле яго слоў, тэхніка “стала вельмі цяжкая, энерганасычаная, таму ўмовы эксплуатацыі і правілы эксплуатацыі ніхто не скасоўваў”.
За два месяцы МАЗ прадаў на рынку РФ усяго 15 аўтобусаў — у 10 разоў менш, чым годам раней

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў запасы прампрадукцыі на складах выраслі больш чым удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінуў 31 грамадзянін Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаНайлепшая дынаміка росту ВРП за тры кварталы зафіксаваная ў Брэсцкай вобласці, найгоршая — у ВіцебскайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПрырост сярэдняй шырокай грашовай масы ў 2027 годзе запланаваны на ўзроўні 14–16%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка


