Лукашэнка прапанаваў, каб мясцовыя ўлады вызначалі кіраўнікоў “прыватных структур”

19 лістапада, Позірк. Старшыні райвыканкамаў “задзейнічаныя не так, як павінна быць”, і “не нясуць той нагрузкі, якую павінны несці”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 19 лістапада на пасяджэнні прэзідыума Усебеларускага народнага сходу.
Паводле слоў спікера, якія прыводзіць яго прэс-служба, у Беларусі “няма нарматыўна-прававога акта, які б дакладна распісаў, чым павінен займацца старшыня райвыканкама, <…> а калі маецца, гэтага недастаткова”.
“Нам патрэбны вычарпальны дакумент. У старшыні райвыканкама ён мусіць як настольная кніжка ляжаць. Старшыня ёсць старшыня. Ён павінен займацца ўсім. Нічога страшнага, калі ён у нейкім сэнсе будзе прызначаць, зацвярджаць, узгадняць кіраўнікоў прыватных структур. Тады і ўплыў будзе ў іх на гэта”, — заявіў Лукашэнка.
Адразу ж удакладніўшы, што “больш трэба адносіць паўнамоцтвы да выканкаму, а не старшыні райвыканкама”, спікер адзначыў, што кіраўнік раёна “ўносіць, прапануе” кандыдатуры, а “выканкам зацвярджае”.
Развіваючы гэтую думку, Лукашэнка заявіў, што пытанне прыняцця кадравых рашэнняў не варта “замыкаць на аднаго чалавека, нават калі гэта старшыня”. У гэтым кантэксце ён выказаўся пра вызначэнне кандыдатур на дзяржаўныя пасады, да пытання прызначэння кіраўнікоў “прыватных структур” мясцовымі ўладамі спікер больш не вяртаўся.
“Так, ён (старшыня райвыканкама. – “Позірк“.) уносіць любое пытанне. Абмяркоўваюць, ён б’ецца, змагаецца, але выканкам прымае рашэнне па ўсіх кадрах, якія там маюцца, — сказаў Лукашэнка. — Што дрэннага, калі яны ўзгодняць кандыдатуры начальніка РАУС, начальніка МНС ды іншых. Можа не ўзгодніць. Але старшыня аблвыканкама можа прызначыць, ён нясе адказнасць за гэта. Гэта яго права. Вы можаце не ўзгадніць любую кандыдатуру, гэта ваша права. Я магу гэта ўлічыць, магу не ўлічыць. Гэтую логіку трэба захаваць”.
Прэс-служба Лукашэнкі паведаміла, што ў хуткім часе з’явіцца ўказ, які вызначыць паўнамоцтвы кіраўнікоў райвыканкамаў.


- Грамадства, ПалітыкаКолькасць спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў ЕС з пачатку 2026 года перавысіла 13 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12–15 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС толькі па адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка

