Палітвязнямі прызнаныя яшчэ чатыры чалавекі

17 кастрычніка, Позірк. Палітычнымі вязнямі прызнаныя яшчэ чатыры чалавекі, цяпер іх у Беларусі 1.292, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Статус палітвязняў атрымалі прыгавораныя да пазбаўлення волі за “абразу прэзідэнта” (арт. 368 КК) і “абразу прадстаўніка ўлады” (арт. 369 КК) Юрый Бандарэнка (тэрмін — 1,5 года), Вячаслаў Мурноў (2 гады) і Андрэй Рэбякоў (2 гады).
Палітвязнем таксама прызнаны Кірыл Вевель, узяты пад варту ў рамках крымінальнай справы паводле арт. 361 КК (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).
Праваабаронцы заклікалі ўлады Беларусі “неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны”.
Заяву падпісалі “Вясна”, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, “Прававая ініцыятыва”, Lawtrend.

- ПалітыкаПастаянныя прадстаўнікі ЕС дамовіліся падоўжыць на 3 гады санкцыі ў дачыненні да беларускіх грамадзян і кампаній, звязаных з агрэсіяй РФ супраць УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 19 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 21 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства


