МУС: Колькасць нарказлачынстваў у цэлым зніжаецца, але сярод непаўналетніх — расце

23 верасня, Позірк. За студзень — жнівень 2024 года ў Беларусі было зарэгістравана на 5% нарказлачынстваў менш, чым за аналагічны перыяд 2023-га, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 23 верасня начальнік Галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Алег Сільвестровіч.
Паводле яго, за гэты перыяд на 13% зменшылася колькасць пацярпелых, дастаўленых у бальніцы ў сувязі з атручэннямі наркотыкамі, а колькасць смяротных перадазіровак — на 14%.
“За 10 гадоў колькасць непаўналетніх, уцягнутых у незаконны абарот наркотыкаў, зменшылася ў пяць разоў: з 371 да 66 чалавек”, — адзначыў прадстаўнік МУС.
Разам з тым, нягледзячы на прафілактычныя мерапрыемствы, якія праводзяцца, “назіраецца рост колькасці нарказлачынстваў, учыненых непаўналетнімі — павелічэнне колькасці злачынстваў у гэтай катэгорыі рэгіструецца ва ўсіх рэгіёнах”.
Паводле звестак МУС, на трэць больш непаўналетніх прыцягнута да крымінальнай адказнасці за ўчыненне злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркатычных сродкаў.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

